Артэміда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Артэміда (па-грэцку: Ἄρτεμις) — цнатлівая, заўсёды юная багіня паляваньня, багіня ўрадлівасьці, багіня жаночай цноты, заступніца ўсяго жывога на Зямлі, якая дае шчасьце ў шлюбе і дапамогу пры родах, пазьней багіня Месяца (яе брат Апалён быў увасабленьнем Сонца). Дачка Зэўса і багіні Леты, сястра-блізнюк Апалона, унучка тытанаў Кея і Фебы. Нарадзілася на востраве Дзелас. У Траянскай вайне разам з Апалёнам ваявалі на боку траянцаў.

Этымалёгія імя — «мядзьведжая багіня», «забойца», «уладарка».

Прыносіць натуральную сьмерць жанчынам (як Апалён мужчынам), але можа быць і крыважэрнай, часта карыстаючыся стрэламі як прыладай пакараньня. Сярод яе ахвяр — Аданіс, Актэон, Іфігенія, Каліста, Мелеагр, дачкі Ніёбы, Арэст, па некаторых вэрсіях міта — Арыён.

Клясычная Артэміда — нявіньніца і абаронца цноты. Перад вясельлем ёй прыносілася ахвяра. Ахвярныя жывёлы — кабан, алень, казёл і каза. Артэмідзе Таўрычнай прыносілі чалавечыя ахвяры. Пагібельныя функцыі Артэміды зьвязаныя зь яе архаічным мінулым — уладаркі зьвяроў на востраве Крыт. Найстаражытная Артэміда ня толькі паляўнічая, але і мядзьведзіца. У Браўроне (Атыка) жрыцы Артэміды Браўроніі ў рытуальным танцы апраналі мядзьведжыя шкуры і зваліся мядзьведзіцамі. Сьвяцілішчы Артэміды Лімнатыс («балотная») часта знаходзіліся зблізку крыніц і балот, сімвалізуючы ўрадлівасьць расьліннага бажаства.

Купаньне Дыяны

Культ Артэміды быў распаўсюджаны паўсюдна, але асабліва славіўся яе храм у Эфесе щ Малой Азіі, дзе пачыталася выява Артэміды «мнагагрудай». Эфескі храм, дзе знаходзілася ўслаўленая мнагагрудая статуя багіні-заступніцы дзіцячага нараджэньня, быў адным зь сямі цудаў сьвету. Менавіта яго ў 356 да н. э. спаліў, жадаючы «ўславіцца», Герастрат. Артэміда Эфеская зьяўлялася заступніцай амазонак.

Адлюстроўвалася з залатым лукам і калчанам за плечамі, зь дзідай у руках, часам з паўмесяцам на галаве (знак багіні Месяца). Традыцыйна багіню, якая сымбалізавала цноту, «апраналі» ў кароткую туніку. Пазьней, у XVIXIX стагодзьдзях, сталі зьяўляцца выявы голай багіні, што ў той час прыводзіла да сапраўдных скандалаў (напрыклад Дыяна-паляўнічая, створаная ў 1790 годзе Jean-Antoine Houdon).

Артэмідзе адпавядае рымская Дыяна.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Артэмідасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах