Аруначал-Прадэш
Аруначал-Прадэш (па-ангельску: Arunachal Pradesh) — штат на паўночным усходзе Індыі. Мяжуе са штатамі Асам на поўдні і Нагаленд на паўднёвым усходзе, з М'янмай на ўсходзе, Бутанам на захадзе, Кітаем (Тыбэт) на поўначы. Займае 14-е месца сярод штатаў па плошчы (83 743 км²) і 26-е па насельніцтву (1,09 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Ітанагар. Частка тэрыторыі штата — прадмет тэрытарыяльных спрэчак паміж Індыяй і Кітаем.
«Аруначал-Прадэш» азначае «краіна ўсходу Сонца» («прадэш» — краіна, дзяржава, рэгіён) з-за свайго самага ўсходняга разьмяшчэньня сярод іншых штатаў Індыі. Большасьць насельніцтва тыбэцкага і тайска-бірманскага паходжаньня, каля 16% насельніцтва — імігранты ў рэгіён зь іншых штатаў (пераважна з Асама і Нагаленда), а таксама з Банглядэш.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аруначал-Прадэш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Індыі | ||
|---|---|---|
| Штаты |
Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бэнгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мэгхалая · Мізарам · Нагаленд · Пэнджаб · Раджастхан · Сыкім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх
|
|
| Саюзныя тэрыторыі | ||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |