Архангельск
Архангельск — горад у Расеі на рацэ Паўночная Дзьвіна ў 40-45 км ад яе ўпадзеньня ў Белае мора, адміністрацыйны цэнтар Архангельскай вобласьці, культурна-гістарычная сталіца Памор’я. 351 тыс. чал. (2005).
Клімат субарктычны, марскі, з працяглай зімой і кароткім летам. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −13°, ліпеня — +17°. 529 мм ападкаў у год.
Забудоўваецца з 1584. Больш за стагодзьдзе быў адзіным марскім портам Расеі. З заснаваньнем Санкт-Пецярбургу значэньне Архангельска зьніжаецца. Канчаткова страціў значэньне як гандлёвы порт з 1916 — з пабудовай на беразе Кольскага заліва незамярзаючага порта Мурманск. З пачатку 1990-х ідзе дэкалянізацыя расейскай Поўначы, колькасьць насельніцтва Архангельска пастаянна скарачаецца.
Прамысловасьць: дрэваперапрацоўчая, лесахімічная, цэлюлозна-папяровая, рыбная.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Архангельск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў Афіцыйны сайт горада
| Гарады Архангельскай вобласьці | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтар |
Архангельск
|
|
| Іншыя гарады |
Анега · Вельск · Каргапаль · Каражма · Котлас · Мезень · Мірны · Нар'ян-Мар · Навадзьвінск · Няндама · Северадзьвінск · Сальвычагодзк · Шэнкурск
|
|