Архан I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Архан I

Архан I (12811359) — султан Асманскай імпэыі ў гадах 13261359.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэарганізаваў дзяржаўны строй і правёў некалькі ваенных рэформаў. Першым візірам імпэрыі зрабіў свайго брата Алаедына, акрамя таго, ён быў першы ўладальнік званьня паша.

У першай палове свайго кіраваньня з 1326 да 1344 г., Архан пашырыў уплыў асманаў у Малой Азіі і ўзмацніў войска. У той жа час распалася імпэрыя сельджукаў, землі якой у асноўным увайшлі ў склад Асманскай імпэрыі. Архан заваяваў вялікую частку Заходняй Анадоліі і прыняў удзел у палітычным працэсе Бізантыйскай імперыі, заключыўшы шлюб з дачкой бізантыйскага імпэратара Іаана VI Кантакузіна.

У 1354 сын Архана — Сулейман паша, акупаваў Галіполі (пакінуты грэцкім насельніцтвам перад вялікім землятрусам), т. ч. даўшы Асманскай дзяржаве плацдарм у Эўропе.

У другой палове свайго кіраваньня, з 1344 па 1359, межы Асманскай імпэрыі былі пашыраныя Арханам да Фракіі і Македоніі. Была зробленая спроба захапіць Канстантынопаль, якая, аднак, скончылася цяжкім паражэньнем.

Арханам было заснавана і пабудавана мноства кляштараў, мячэцяў і школаў, памёр Архан у глыбокай старасьці, у 1359 годзе. Бацька султана Мурада I.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Архан Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў