Архон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака Архон

Архон (манг. Орхон гол) — рака ў Манголіі, правы прыток ракі Сэленга.

Гідрагрфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня 1124 км, плошча басэйна 132,8 тыс. км². Рака бярэ свой пачатак у Хангайскіх гарах у Ара-Хангайскім аймаку Манголіі, у вярхоўях мае вузкую, месцамі каньёнападобную даліну, утварае вадаспад Улаан-Цутгалан вышынёй каля 20 м і шырынёй 10 м, у сярэднім цячэньні даліна глыбокая, зьвілістая, у нізоўях, па выхадзе з гор, рэчышча Архон пашыраецца да 100—150 метраў. Архон роўна на 100 км даўжэй Сэленгі і зьяўляецца самай працяглай ракой Манголіі.