Архітэктоніка (літаратура)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Архітэкто́ніка (па-старажытнагрэцку: ἀρχιτεκτονική — будаўнічае мастацтва) — пабудова мастацкага твора. Часьцей ужываецца ў тым жа значэньні тэрмін кампазыцыя, прычым ва ўжываньні ня толькі да твора ў цэлым, але і да асобных яго элемэнтаў: кампазыцыя вобраза, сюжэту, страфы і да т. п. Архітэктоніка — галоўны (асноўны) прынцып пабудовы і агульная сыстэму сувязяў паміж асобнымі часткамі кампазыцыі мастацкага цэлага. У паняцьце архітэктонікі ўваходзіць як зьнешняя структура твора, так і пабудова сюжэту: дзяленьне твора на часткі, тып аповеду (ад аўтара ці ад асобы апавядальніка), роля дыялёгу, тая ці іншая пасьлядоўнасьць падзеяў (часовая або з парушэньнем храналягічнага прынцыпу), увядзеньне ў твор розных апісаньняў, аўтарскіх развагаў і лірычных адступленьняў, групоўка дзеючых асобаў і да т. п.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]