Архітэктура
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Архітэктура позьняга барока
Архітэктура, дойлідзтва — мастацтва праектаваньня і ўзьвядзеньня будынкаў або комплексаў збудаваньняў, якія арганізуюць адкрытую прастору, афармляюць прасторавае асяродзьде для жыцьця і дзейнасьці чалавека. Пад архітэктурай таксама разумеецца горадабудаўнічае мастацтва, а таксама ляндшафтнае дойлідзтва.
Слова архітэктура паходзіць ад лац. architectura, якое ў сваю чаргу бяры пачаткі з грэц. architektonike.
[рэдагаваць] Драўлянае дойлідзтва
Для тэрыторыі Беларусі драўлянае дойлідзтва зьяўляецца адным з найбольш пашыраных відаў архітэктуры. Асаблівасьць у дадзеным выпадку вызначаецца па характары будаўнічага матэрыялу.
[рэдагаваць] Літаратура
- Лазука, Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мінск, 2001. ISBN 985-01-0124-5
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Архітэктура — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў