Арцыбіскуп
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Архібіскуп(ад грэцк. αρχή — «над» і επίσκοπος — «даглядчык») — старэйшы біскуп, адзін з найвышэйшых чыноў у царкоўнай гіерархіі. У беларускіх католікаў лацінскага абраду часьцей ужываецца спольшчаная форма — арцыбіскуп.
Каталіцкай Царкве архібіскупы падзяляюцца на:
- мітрапалітаў, якія ўзначальваюць царкоўныя правінцыі;
- архібіскупаў, якія ўзначальваюць архіяпархіі (архідыяцэзы), якія не зьяўляюцца цэнтрамі правінцыяў;
- пэрсанальных архібіскупаў, якім Папа надаў гэты тытул за асабістыя заслугі;
- тытулярных архібіскупаў, якія займаюць катэдры неіснуючых ужо гарадаў і зьдзейсьняюць службу ў курыі ці зьяўляюцца нунцыямі
У Праваслаўнай Царкве — архібіскуп узначальвае япархію. Тытул архібіскупа зьяўляецца ганаровым і прысвойваецца за заслугі.