Арцём Булойчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Булойчык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1992(1992-06-16)[1] (31 год)
Рост 177 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012 Дынама Менск 8 (0)
2013 Менск 12 (0)
2014 Бяроза-2010 7 (0)
2015 Дняпро Магілёў 13 (2)
2015 1625 Ліепая[d] 12 (10)
2016 Дняпро Магілёў 9 (3)
2016 Тарпэда Менск 11 (1)
2017—2018 Дняпро Магілёў 50 (4)
2019 Крумкачы 11 (1)
2020 Гомель 11 (0)
Зборныя
2012 Беларусь (да 21) 2 (0)

Арцём Булойчык (нарадзіўся 16 чэрвеня 1992 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2009 году выступаў за дубль менскага «Дынама». У 2010 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды ды гуляў у Лізе Эўропы. Сэзон 2012 году прапусьціў праз траўмы. У красавіку 2013 году далучыўся да «Менску», але ня даў рады і там. Звычайна выходзіў на замену. У студзені 2014 году пакінуў менскі клюб. У сакавіку 2014 стаў гульцом «Бярозы-2010»[2]. Другую палову сэзону 2014 году прапусьціў праз пашкоджаньні, а па сэзоне пакінуў каманду[3]

У лютым 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў «Гомлі», паводле вынікаў якога клюб ня стаў прапаноўваць паўабаронцу кантракт[4]. У выніку, у красавіку 2015 году Булойчык далучыўся да клюбу Першай лігі Латвіі «1625 Ліепая»[5].

У жніўні вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом першалігавага «Дняпра»[6]. Быў гульцом асноўнага складу ў другой палове сэзону 2015 году. У пачатку 2016 году разам з камандай рыхтаваўся да новага сэзону, але ў красавіку, за тыдзень да пачатку чэмпіянату, кантракт з клюбам быў скасаваны[7], і Арцём узмоцніў склад «Промня». У ліпені 2016 году перайшоў у іншы сталічны клюб — «Тарпэда»[8][9], у сьнежні таго ж году па заканчэньні кантракта пакінуў «Тарпэда»[10].

У пачатку 2017 трэнаваўся разам з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку зноў далучыўся да «Промня» і неўзабаве падпісаў кантракт[11][12]. У якасьці трывалага гульца асноўнага складу дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу. Сэзон 2018 году пачынаў у першай адзінаццатцы, аднак з жніўня страціў месца ў асноўным складзе.

У студзені 2019 году пакінуў «Прамень»[13] і неўзабаве прыяднаўся да НФК[14]. Першую палову сэзону 2019 году прапусьціў праз траўмы, але зь ліпеня пачаў зьяўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 году склаў працоўную ўгоду з «Гомлем»[15]. У жніўні таго ж году пакінуў клюб[16].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасьці 2012 году ў Санкт-Пецярбургу, згуляўшы 2 матчы.

Трэнэрская[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У другой палове 2020 году, завяршыўшы кар’еру, працаваў трэнэрам у структуры «Энэргетыка-БДУ». У студзені 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб асноўнай каманды «Віцебску»[17], таксама ачольваў рэзэрвовую каманду. Пакінуў віцебскі клюб у чэрвені 2022 году[18] і хутка далучыўся да калінінградзкай «Балтыкі»[19]. У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[20].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2015 Першая ліга 13 2
Прамень 2016 Першая ліга 9 2
Тарпэда Менск 11 1
Прамень 2017 Першая ліга 30 4
2018 Найвышэйшая ліга 20 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Artem Buloychik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Артём Булойчик перешел в "Березу-2010" (рас.)
  3. ^ 1-я лига. Заявки команд. Лига актуальных реформ: шестнадцать претендентов на три путевки в элиту (рас.)
  4. ^ «Гомель» приостановил сотрудничество с Булойчиком (рас.) Архіўная копія ад 2015-12-25 г.
  5. ^ С амбициями, но без четко сформулированных целей (9) (рас.) Архіўная копія ад 2015-12-25 г.
  6. ^ Булойчик перешел в «Днепр» (рас.)
  7. ^ "Днепр" расторг контракты с Булойчиком, Андросовым и Купцовым (рас.)
  8. ^ Францкевич, Доценко и Булойчик перешли в «Торпедо» Мн, шесть игроков покинули клуб (рас.)
  9. ^ Доценко, Францкевич и Булойчик перешли в минское «Торпедо», Кротов и еще 5 футболистов покинули клуб (рас.)
  10. ^ ЗМЕНЫ Ў СКЛАДЗЕ ТАРПЕДА (бел.) Афіцыйны сайт мінскага «Тарпеда» Архіўная копія ад 2018-01-29 г.
  11. ^ «Луч» подписал контракт с Булойчиком (рас.) Афіцыйны сайт мінскага «Промня» Архіўная копія ад 2017-05-04 г.
  12. ^ Булойчик подписал контракт с «Лучом», Шепетовский продлил соглашение (рас.)
  13. ^ Булойчик покинул "Луч" (рас.)
  14. ^ Булойчик стал игроком НФК (рас.)
  15. ^ Булойчик стал игроком "Гомеля" (рас.)
  16. ^ Булойчик покинул "Гомель" (рас.)
  17. ^ Сосницкий, Грищенко и Булойчик вошли в тренерский штаб "Витебска" (рас.)
  18. ^ Футбол. Артем Булойчик покинул тренерский штаб "Витебска" (рас.) Архіўная копія ад 2022-06-06 г.
  19. ^ Тренер Артем Булойчик сменил "Витебск" на "Балтику". Антон Михашенок также покинул команду (рас.)
  20. ^ Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]