Арцём Парахоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Арцём Мікала́евіч Парахо́ўскі (нарадзіўся 6 кастрычніка 1987 году, Менск, БССР) — беларускі баскетбаліст, гулец расейскага клюбу УНІКС і зборнай Беларусі. Выступае на пазыцыі цэнтравога. Найлепшы баскетбаліст Беларусі (2014, 2015, 2016).

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і спартовых трэнэраў, у дзяцінстве займаўся футболам. З-за росту ў 16-гадовым узросьце перайшоў у баскетбол. Дзякуючы выступу на юніёрскім чэмпіянаце Эўропы быў заўважаны памочнікам трэнэра Бінгэмтанскага ўнівэрсытэту Алі Тонам і запрошаны ў юніёрскі коледж у ЗША.

Паступіў у коледж Паўднёвага Айдага, адначасна вывучаючы ангельскую мову. Тут згуляў у 63 гульнях з паказьнікам 10,1 пункту, 6,4 падбору за гульню. Увасьлед за Алі Тонам перайшоў у Рэдфардскі ўнівэрсытэт, у камандзе якога правёў два сэзоны. У 2008—2009 паказаў вынікі 16,2 пункту, 11,2 падбору і 1,5 блёку за гульню, а ў фінале Вялікай паўднёвай канфэрэнцыі набраў 26 пунктаў і зьдзейсьніў 18 падбораў, чым зрабіў свой клюб чэмпіёнам. У сакавіку 2009 яго прызналі гульцом году Вялікай паўднёвай канфэрэнцыі.

У наступным сэзоне Парахоўскі набіраў у сярэднім 21,4 пункту, 13,4 падбору і 2,1 блёк-шоту за гульню. За два сэзоны ў Рэдфардзе Арцём Парахоўскі набраў 1195 пунктаў, 783 падборы і 115 блёк-шотаў, двойчы быў прызнаны гульцом канфэрэнцыі.

Нягледзячы на свае посьпехі, гулец, аднак, так і ня быў задрафтаваны клюбамі НБА. Пасьля кароткага выступу за «Бостан Сэлтыкс» у Летняй лізе 20 жніўня 2010 году ён заключыў кантракт з латвійскім клюбам ВЭФ, зь якім стаў чэмпіёнам краіны.

24 чэрвеня 2014 году перайшоў у расейскі «Ніжні Ноўгарад».

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Індывідуальныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«ВЭФ Рыга»: 2010—2011
  • Баскетбаліст году Беларусі: 2014[1], 2015, 2016

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]