Арцём Фядзянін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Фядзянін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 красавіка 1994(1994-04-25)[1] (29 гадоў)
Рост 174 см
Вага 70 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2015 Гомель 6 (0)
2014 Рэчыца-2014 24 (1)
2016 Хімік 21 (3)
2017 Асіпавічы 26 (11)
2018—2019 Смалявічы 48 (7)
2020—2021 Спадарожнік 33 (7)
2021—2022 Дняпро Магілёў 41 (4)
2023 Паперпрам 28 (1)
Зборныя
2013 Беларусь (да 21) 6 (0)

Арцём Фядзянін (нарадзіўся 25 красавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец «Гомля». З 2011 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У сэзоне 2012 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе «Гомля», разам з дублем стаў пераможцам першынства дублёраў. У студзені 2013 году поруч зь іншымі дублёрамі быў пераведзены ў асноўную каманду[3]. Дэбютаваў за «Гомель» у Найвышэйшай лізе 13 красавіка 2013 году, выйшаўшы на замену ў дадатковы час матча супраць салігорскага «Шахцёру» (1:0).

У сакавіку 2014 году быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Рэчыца-2014»[4]. Улетку 2014 замацаваўся ў пачатковым складзе рэчычанаў. У сьнежні 2014 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[5], зь якім у лютым 2015 году падоўжыў кантракт[6]. У сэзоне 2015 году выступаў пераважна за дубль «Гомля», за асноўную каманду правёў усяго 4 матчы. У сакавіку 2016 году ўзмоцніў склад «Гомельчыгунтранса»[7], аднак у красавіку пакінуў клюб, гэтак і не згуляўшы аніводнага матчу. Трапіў у заяўку гомельскага ДБК у Другой лізе[8], але каманда зьнялася з чэмпіянату. У траўні 2016 году далучыўся да шацілавіцкага «Хіміка».

У красавіку 2017 году стаў гульцом «Асіпавічаў». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2018 году прыяднаўся да складу дэбютанта беларускай Найвышэйшай лігі — клюбу «Смалявічы»[9]. У «Смалявічах» замацаваўся ў асноўным складзе, спачатку часьцей выходзіў на замену, пазьней пачаў звычайна зьяўляцца ў першай адзінаццатцы. Застаўся ў камандзе і ў сэзоне 2019 году, калі яна выбыла ў Першую лігу, і дамапог ёй вярнуць месца ў элітным дывізіёне. У студзені 2020 году пакінуў «Смалявічы»[10] і неўзабаве стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка»[11]. Спачатку выходзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт са «Спадарожнікам»[12]. У красавіку 2021 году не выступаў праз траўмы, пасьля вярнуў месца ў складзе.

У ліпені 2021 году, пасьля таго як «Спадарожнік» зьняўся з Найвышэйшай лігі, перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[13], дзе трывала замацаваўся ў першым складзе. У студзені 2022 году пакінуў магілёўскі клюб[14], некаторы час трэнаваўся з «Гомлем», аднак неўзабаве падпісаў новае пагадненьне з «Дняпром»[15]. У першай палове 2022 году зьяўляўся пераважна ў пачатковым складзе, зь лета выходзіў на замену. У студзені 2023 году пакінуў «Дняпро»[16].

У лютым 2023 году стаў гульцом гомельскага «Паперпрама»[17]. Пакінуў клюб у сьнежні 2023 году[18].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 4 0
Хімік 2016 Першая ліга 21 3
Асіпавічы 2017 Першая ліга 26 11
Смалявічы 2018 Найвышэйшая ліга 25 4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Artem Fedyanin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/artiom_fedjanin/
  3. ^ Десять игроков дубля "Гомеля" переведены в основную команду (рас.)
  4. ^ "Гомель" отдал в аренду двух молодых игроков (рас.)
  5. ^ "Гомель" расторг контракт с Гречишко (рас.)
  6. ^ Артем Федянин продлил контракт с "Гомелем" (рас.)
  7. ^ Три игрока «Гомеля» пополнили состав «Гомельжелдортранса» (рас.)
  8. ^ 2-я лига. Старт сезона. Верхом на хромой кобыле (рас.)
  9. ^ Федянин и Васьков стали игроками "Смолевичей" (рас.)
  10. ^ "Смолевичи" расстались с четырьмя футболистами (рас.) Архіўная копія ад 2021-09-29 г.
  11. ^ Федянин сменил "Смолевичи" на "Спутник" (рас.)
  12. ^ Федянин поставил подпись под новым контрактом со "Спутником" (рас.)
  13. ^ Федянин подписал контракт с "Днепром" (рас.)
  14. ^ Хотов, Федянин и Ясинский покинули "Днепр" (рас.)
  15. ^ Терещенко и Федянин подписали новые контракты с "Днепром" (рас.)
  16. ^ Футбол. Полузащитник Артем Федянин расстался с могилевским "Днепром" (рас.) Архіўная копія ад 2023-01-11 г.
  17. ^ Федянин пополнил ряды "Бумпрома" (рас.)
  18. ^ Федянин расстался с "Бумпромом" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]