Аршанскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Аршанскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ворша
Найбуйнейшыя гарады Арэхаўск, Барань, Копысь
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня раённага
выканаўчага камітэту
Дзедушкін Уладзімер Міхайлавіч
Насельніцтва (2009) 31 009[1]
Шчыльнасьць 18,59 чал./км² (6-е месца)
Нацыянальны склад беларусы - 92,01 %
рускія - 5,99%
астатнія - 2,0%[1]
Плошча 1 667,73[2] км²
Месцазнаходжаньне Аршанскага раёну
Аршанскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-21-61
Паштовыя індэксы 211 0хх
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Арша́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1 667,73 км². Насельніцтва без уліку райцэнтру — 31 009 чалавек (2009[1]). Адміністрацыйны цэнтар — горад Ворша.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Талачынскім, Лёзьненскім, Сеньненскім, Дубровенскім раёнамі Віцебскай вобласьці і Шклоўскім, Горацкім раёнамі Магілёўскай вобласьці. Працягласьць з поўначы на поўдзень 53 кілямэтры, з захаду на ўсход — 44 кілямэтры.

[рэдагаваць] Прырода

[рэдагаваць] Рэльеф

Паверхня пераважна пагорыстая і плятопадобная, паўднёвая частка на Аршанска-Магілёўскай раўніне, у цэнтры — Аршанскае ўзвышша, на поўначы — частка Лучоскай нізіны. Пераважаюць вышыні 180—220 м над узроўнем мора, найвышэйшая адзнака 237,5 м (на паўночны захад ад вёскі Стайкі).

[рэдагаваць] Карысныя выкапні

Карысныя выкапні — даламіты, пяскова-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, легкаплаўкія гліны. Здабыча торфу.

[рэдагаваць] Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпература студзеня паводле 1996 году — 7,8 °C.[3]Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7,9 °C, ліпеня 17,7 °C. Ападкаў 627 мм за год[3]. Сярэдняя колькасьць ападкаў — 656 мм/год. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду складае 184 дні.

[рэдагаваць] Гідраграфія

Найвялікшая рэка — Дняпро з прытокамі Адроў, Аршыца (справа), Крапівенка і Лешча (зьлева). Найбуйнейшыя азёры на тэрыторыі раёну: Вялікае Арэхаўскае, Дзевінскае, Кузьміно, Карэсіна, Перавалачнае. Гушчыня натуральнай рачной сеткі 0,43 км/км².


[рэдагаваць] Глебы

Глебы с.-г. угодзьдзяў: дзярнова-падзолістыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (3%), тарфяна-балотныя (3%), поймавыя (2,5%), паводле мех. складу — сугліністыя (84,9%), супясчаныя (11,4%), тарфяныя (3%), пясчаныя (0,7%). Пад с.-г. угодзьдзямі 107 тыс. га., зь іх 11,7 тыс. га асушаных.

[рэдагаваць] Расьліннасьць

23% тэрыторыі раёну займаюць лясы. Гэта хваёвыя, яловыя, радзей сустракаюцца бярозавыя, асінавыя, альховыя лясы.

Плошча балотаў складае 3224 гектараў[2].

[рэдагаваць] Жывёльны сьвет

З паляўніча-прамысловых жывёлаў водзяцца лось, дзік, казуля, высакародны алень. Таксама ёсьць рысь эўрапейская, буры мядзьведзь, барсук — жывёлы з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусі, якія находзяцца пад аховай дзяржавы.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Колькасьць жыхароў у 1995 годзе складала 44 800 чалавек, сярэдняя шчыльнасць — 26,4 чал/км², гарадзкога 12%[4], на 1 студзеня 2007 — 32 200 чалавек, 31 700 (2008) і 30 700 (2009). У тым ліку ў мястэчку Арэхаўск — 3100 чалавек а ў мястэчку Копысь — 825 чалавек. Паводле перапісу насельніцтва ў 2009 годзе насельніцтва раёну склала 31 009 чалавек, у тым ліку 3 665 чалавек гарадзкога насельніцтва.

[рэдагаваць] Гандаль

Гандлёвае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць 43 прадпрыемствы, спажывецкае таварыства прадстаўленае 124 прадпрыемствамі і 41 прадпрыемствам грамадзкага харчаваньня.

[рэдагаваць] Адукацыя

У 1996 годзе ў раёне былі 26 сярэднеагульнаадукацыйных, 7 базавых, 11 пач. школ, 2 муз. школы, дзіцяча-юнацкая спарт. школа[3]. У раёне — 33 школы, у іх навучаецца 3726 вучняў, у тым ліку пачатковых — 6, базавых — 7, сярэдніх — 20, школа-інтэрнат, дзіцячых школ-садкоў — 19, вечаровая школа, дзіцячая юнацкая сярэдняя школа алімпійскага рэзэрву, Высокаўская прафэсійна-тэхнічная вучэльня, дзяржаўны Смалянскі аграрны каледж (былы саўгас-тэхнікум).

[рэдагаваць] Ахова здароўя

У 1996 годзе ў раёне было 6 бальніц, 28 фельчарскіх пунктаў[3]. Сыстэма аховы здароўя ўлучае ў сябе 6 лякарань, 6 мэдычных амбулаторыяў, 24 фэльчарскіх пункты.

[рэдагаваць] Культура

У 1996 годзе ў раёне былі 4 клубныя, 58 бібліятэчных устаноў[3]. Сёньня на тэрыторыі раёну ёсьць цэнтральная раённая бібліятэка, Будынак рамёстваў, раённы вучэбна-мэтадычны цэнтар, 17 сельскіх дамоў культуры, 20 сельскіх клюбаў, 41 бібліятэка, 2 музычныя школы, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 5 самадзейных калектываў са званьнем «Народны». Выдаецца «Аршанская газета».

[рэдагаваць] Рэлігія

У раёне існуе 12 рэлігійных суполак, зь іх: 11 — праваслаўных, 1 — хрысьціянаў веры эвангельскай.

[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць

Малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля, пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы. Разьвіта льнаводзтва. Прадпрыемствы лёгкага машынабудаваньня, станкабудаваньня, паліўнай, лёгкай (тэкст., швейная), харчовай прамысловасьці, па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў (кафля, цэгла, жалезабетонныя вырабы). Беларуская ДРЭС. На 1.1.1995 у А.р. 23 калгасы і 10 саўгасаў.

[рэдагаваць] Транспарт

Аўтамагістраль М1, перакрыжаваньне пад Воршай

Буйны транспартны вузел краіны. Праз раён пралягаюць аўтамагістралі Берасьце — Масква (М1, E30) і Магілёў — Віцебск (М8, E95) . Праз раён з Воршы бягуць чыгункі ў Менск, Магілёў, Крычаў, Віцебск, Лепель, Маскву. Магістральны газапровад Таржок-Менск-Івацэвічы, газапровад на Наваполацак (адгалінаваньне ад нафтапровада «Дружба»).

[рэдагаваць] Гісторыя

Першыя зьвесткі пра населеныя пункты, якія цяпер належаць Аршанскаму раёну, зьявіліся ў сярэдзіне 16 стагодзьдзя. Тады быў створаны Аршанскі павет Віцебскага ваяводзтва. У 17 стагодзьдзі на тэрыторыі раёну пабудаваны Куцеінскі Богаяўленскі манастыр. Істотны штуршок у разьвіцьці раёну адбыўся пасьля будаўніцтва чыгункі Масква-Варшава ў сярэдзіне 19 стагодзьдзя. 17 ліпеня 1924 году быў утвораны Аршанскі раён у складзе Аршанскай акругі, у 1930 годзе — уключаны ў склад Віцебскай вобласьці.

[рэдагаваць] Культура

У Ляўках знаходзіцца другая філія музэю Янкі Купалы, якая з 1962 па 1977 год існавала на грамадзкіх асновах. У 1978 годзе ўрад Беларусі прыняў рашэньне аб стварэньні Купалаўскага мэмарыяльнага запаведніку «Ляўкі» плошчай 19 гектараў.

[рэдагаваць] Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў у Смалянах

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

[рэдагаваць] Выбітныя асобы

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

8 красавіка 2004 году былі скасаваныя Запольскі, Першамайскі і Стайкаўскі сельсаветы; Дубраўскі сельсавет перайменаваны ў Зубрэвіцкі з адміністрацыйным цэнтрам у вёсцы Зубрэвічы; скасаваны Арэхаўскі пасялковы савет і створаны Арэхаўскі сельсавет, адміністрацыйным цэнтрам якога стаў гарадзкі пасёлак Арэхаўск. Гістарычныя сельсаветы: Браздзетчынскі, Веравейшаўскі, Дубраўскі, Кудаеўскі, Ліпкаўскі, Малатынскі, Першамайскі, Стайкаўскі[3].

У раёне налічваецца 263 населеных пунктаў; 16 сельсаветаў: Андрэеўшчынскі, Арэхаўскі, Барздоўскі, Вусьценскі, Высокаўскі, Забалацкі, Задроўеўскі, Зубаўскі, Зубрэвіцкі, Клюкаўскі, Крапівенскі, Межаўскі, Панізоўскі, Пішчалаўскі, Смалянскі, Якаўлевіцкі.

[рэдагаваць] Паселішчы

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b c Статыстычны бюлетэнь «Агульная колькасьць насельніцтва, яго склад паводле ўзросту, полу, стане ў шлюбе, узроўні адукацыі, нацыянальнасьцях, мове і крыніц сродкаў да існаваньня»(рас.) (rar) Перапіс насельніцтва - 2009. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 верасьня 2010). Праверана 9 красавіка 2011 г.
  2. ^ a b Дзяржаўны зямельны кадастар Рэспублікі Беларусь (паводле стану на 1 студзеня 2011 г.)(рас.)
  3. ^ a b c d e f С. І. Сідар Орша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1.А-Аршын.. — С. 542. — ISBN 985-11-0036-6
  4. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.1.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кн. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. Кн. 1-я. — Мн., 1999.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах