Арызона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Арызона
Сьцяг Арызоны Герб Арызоны
Сьцяг Арызоны Герб Арызоны
Мянушка: Штат Вялікага каньёна
Штат Арызона на мапе ЗША
Сталіца Фінікс (Арызона)
Найбуйнейшы горад Фінікс (Арызона)
Плошча 6-я па ЗША
  - агулам 295 254 км²
  - сушы 295 км²
  - % вады 0,32
  - шырата 31°20' з.ш. па 37° з.ш.
  - даўгата 109°3' з.д. па 114°50' з.д.
Насельніцтва
  - агулам (2005) 5 939 292
  - шчыльнасьць 17.43/км²
Дата заснаваньня 14 лютага 1912 (48-ы)
Губэрнатар Джанэт Напалітана
Часавы пас UTC-7

Арызо́на (па-ангельску: Arizona) — 48-ы штат, які ўвайшоў у склад ЗША. Разьмешчаны на паўднёвым захадзе краіны. Нараўне зь Ютай, Каларада і Нью-Мэксыка ўваходзіць у лік «штатаў чатырох кутоў». Сталіца і найбуйнейшы горад штату — Фінікс. Насельніцтва штату ў 2005 годзе складала каля 5 939 292 чалавек — па гэтым паказчыку Арызона займае 20-е месца ў ЗША. Арызона знакамітая сваім пустэльным ляндшафтам і кактусамі, якія растуць на тэрыторыі штату. Арызона вядомая сваімі мяккімі зімамі і высокімі тэмпэратурамі ў летні час года.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфія

На захадзе Арызона мяжуе з Каліфорніяй і Нэвадай, на поўначы — зь Ютай і Каларада, на ўсходзе — з Нью-Мэксыка, на поўдні — з Мэксыкай.

Значная частка тэрыторыі штату прыходзіцца на горы, плато і пустэльні. У Арызоне знаходзіцца найбуйнейшы лясны масіў жоўтай хвоі. На поўначы штату знаходзіцца Вялікі каньён рэкі Каларада.

[рэдагаваць] Гісторыя

З нагоды этымалёгіі назвы Арызона адзінага меркаваньня няма, у ліку асноўных гіпотэз — гішпанская і індзейская.

[рэдагаваць] Насельніцтва

На 2005 год насельніцтва Арызоны складае 5 939 292 чалавек, што больш на 3,5% у параўнаньні з паказчыкам мінулага года.

Расавы склад насельніцтва:

  • Белыя — 63,8%
  • Лацінаамэрыканцы — 25,3%
  • Індзейцы — 5%
  • Чорныя — 3,1%
  • Азіяты — 1,8%
  • Прадстаўнікі зьмяшаных расаў — 2,9%

Рэлігійны склад насельніцтва:

  • Пратэстанты — 42%
  • Каталікі — 31%
  • Баптысты — 9%
  • Мармоны — 6%
  • Мэтадысты — 5%
  • Лютэране — 4%
  • Астатнія пратэстанскія канфэсіі — 24%
  • Астатнія рэлігіі — 2%
  • Астатнія хрысьціяне — 1%
  • Атэісты — 18%

[рэдагаваць] Эканоміка

ВУП Арызоны на 2004 год складаў 187,27 мільярда даляраў. Калі б Арызона была незалежнай, яна б займала 61-ае месца ў сьвеце па паказчыку ВУП, і абыйшла бы Нарвэгію, Данію, Чэхію, Ірляндыю, Фінляндыю і Новую Зэляндыю. Арызона займае 21-ае месца ў ЗША паводле ўзроўня эканамічнага разьвіцьця. ВУП на душу насельніцтва складае $27 232, 39-ы па краіне. Здабыча медзі — важная галіна эканомікі, якая забясьпечвае 2/3 здабычы медзі ў краіне.



[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Арызонасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады