Арызонскі кратэр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Арызонскі кратэр (кратэр Барынгера, Каньён Д’ябла) — вялікі мэтэарытны кратэр у Арызоне (ЗША), за 30 км на захад ад гораду Ўінслоў (Winslow). Уяўляе сабой велізарную ўпадзіну дыямэтрам 1200 мэтраў і глыбінёй 180 мэтраў.
Кратэр узьнік каля 50 тысяч гадоў таму пасьля падзеньня 60—80 мэтровага мэтэарыта, які важыў 300 тысяч тон і ляцеў з хуткасьцю 45—60 тысяч км/гадз.
Хоць на Зямлі ёсьць большыя паводле памераў ударныя кратэры, мэтэарытнае паходжаньне гэтага кратэра было даказана першым, і ён лепш за ўсіх захаваў сваё першапачатковае аблічча. Штогод кратэр наведвае мноства турыстаў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Арызонскі кратэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў