Арыстотэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з Арыстоцель)
Перайсьці да: навігацыя, пошук
Арыстотэль

Арысто́тэль (ст.-грэцк. Αριστοτέλης;) (384 да н. э., Стагір — 322 да н. э., Халкіда на Эўбэі) — старажытнагрэцкі філёзаф і навуковец, стваральнік асобнай філязофскай плыні і фармальнай лёгікі.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Паходзіў з высакароднай сям’і (бацька — Нікамах быў лекарам македонскага караля Аміны ІІІ, маці — Фэстыда). Арыстотэль рана страціў бацькоў. У 18-гадовым узросьце пачаў жыць у Афінах, дзе захапіўся лекцыямі Платона. У хуткім часе адасобіўся для незалежных філязофскіх разважаньняў. У 343 годзе да н. э. македонскі кароль Філіп (Піліп) даверыў Арыстотэлю выхаваньне свайго сына Аляксандра (будучы Аляксандар Македонскі). Выхаваньне працягвалася каля трох-чатырох гадоў, пасьля яго заканчэньня Арыстотэль быў шчыра ўзнагароджаны праз караля. У 334 годзе да н. э. Арыстотэль заснаваў у Афінах сваю школу ў ліцэі, якая атрымала назву перыпатэтычнай. Пасьля сьмерці Аляксандра Македонскага жыхары Афінаў паднялі паўстаньне для ўзнаўленьня незалежнасьці. Арыстотэль праз свае былыя стасункі з Македоніяй не карыстаўся сымпатыяй у афінянаў. Адчуваючы пагрозу ў сваім далейшым прабываньні ў Афінах, Арыстотэль перасяліўся ў Халкіс на Эўбэі дзе і памёр у 322 годзе да н. э..

[рэдагаваць] Творы

Творы Арыстотэля, якія цалкам або часткова дайшлі да нашага часу: «Катэгорыі», «Аб тлумачэньні», «Першыя аналітыкі», «Другія аналітыкі», «Топіка» «Аб сафістычных абвяржэньнях» «Фізыка» «Аб паходжаньні і зьнішчэньні «Аб небе» «Мэтыяралёгіка» «Гісторыя жывёл» «Аб частках жывёл» «Аб узьнікненьні жывёл» «Аб руху жывёл» «Пра душу» «Нікамахава этыка» «Эўдэмава этыка» «Палітыка» «Афінская палітыя» «Рыторыка» «Паэтыка».

[рэдагаваць] Філязофскія погляды Арыстотэля

Арыстотэль лічыў, што ўсе рэчы, якія рэальна існуюць, створаны з формы і матэрыі. Паводле яго, матэрыя — субстанцыя бяз формы, якая зьяўляецца матэрыялам для ўсіх рэчаў. Форма ж робіць матэрыю нейкім канкрэтным прадметам, іншымі словамі — гэта сутнасьць кожнай рэчы. Форма ня можа існаваць без матэрыі і наадварот. Пачаткам усяго існага зьяўляецца Бог.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Арыстотэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады