Арытмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Арытмія (стар.-грэц. ἀρρυθμία — няўзгодненасьць) — парушэньне частасьці, рэгулярнасьці і пасьлядоўнасьці сардэчных скарачэньняў. Выклікаецца ішэміяй сэрца, інфэкцыяй, запаленьнем празь зьмену тэмпэратуры цела, парушэньнем дзейнасьці шчытападобнай залозы і гіпэртаніяй.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьне немачы прадухіляе штодзённае разьмінаньне, плаваньне і пешыя прагулкі. Карысна штодня ўжываць багатыя на каль гародніну і садавіну (абрыкосы, бананы, печаная бульба, курага і разынкі), рыбу дзеля тлустых кісьляў амэга-3 у рыбіным тлушчы. Таксама варта пазьбягаць паленьня і стрэсу, ужыцьця моцнай гарбаты, кавы і сьпірту, падыманьня цяжкіх прадметаў і перасоўваньня мэблі.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвіцьцю хваробы спрыяе сытная ежа, цеснае адзеньне, запор, укус вусяка, стрэс, паленьне, ужыцьцё сьпірту і цукровы дыябэт у спалучэньні з атлусьценьнем і павышаным артэрыяльным ціскам.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз страту прытомнасьці, адчуваньне слабасьці, запамароку, боль і сьцісканьне ў грудзях, дыхавіцу і пачашчанае дыханьне[1].

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вылучаюць шэраг відаў арытміі: 1) тахікардыя (стар.-грэц. ταχύς + καρδία — хуткі + сэрца) — сэрцабіцьцё звыш 100 удараў за хвіліну, 2) брадзікардыя (стар.-грэц. βραδύς + καρδιά — павольны + сэрца) — пульс менш як 60 сардэчных скарачэньняў за хвiлiну, 3) мiргальная — нерытмічныя і бязладныя скарачэньні сардэчнай цягліцы (пагроза тромбаэмбаліі, развіцьцё сардэчнай недастатковасьці), 4) экстрасысталія — пазачарговае скарачэньне сэрца або яго аддзелаў, 5) блякада сэрца — парушэньне правядзеньня імпульсу праз анатамічнае або функцыянальнае пашкоджаньне праводных шляхоў сэрца[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]