Арэнбурская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Арэнбурская вобласьць Оренбургская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Прыволская фэдэральная акруга Уральскі эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Арэнбург |
| Дата ўтварэньня | 7 сьнежня 1934 |
| Губэрнатар | Юрый Бэрг |
| Насельніцтва (2010) |
2 032 915[1] (24-е месца) |
| Шчыльнасьць | 16,4 чал./км² |
| Плошча | 123 702 км² (29-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Арэнбурскай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +6 |
| Код аўтам. нумароў | 56 |
Арэнбу́рская во́бласьць (па-расейску: Оренбу́ргская о́бласть) — вобласьць у паўднёвай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Арэнбург. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Самарскай і Чалябінскай абласьцямі й рэспублікамі Башкортастан і Татарстан. На поўдні мяжуе з Казахстанам. Вобласьць утворана 7 сьнежня 1934 году. У пэрыяд з 1938 па 1957 гады мела назоў Чкалаўская вобласьць. Большасьць насельніцтва пражывае ў гарадох.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Плошча Арэнбурскай вобласьці складае 123.700 км², па гэтым паказчыку яна займае 32 месца ў Расеі. Тэрыторыя вобласьці ахоплівае паўднёва-ўсходнюю ўскраіну Ўсходне-Эўрапейскай раўніны, паўднёвы ўскраек Урала й паўднёвае Заўральле. Працягласьць вобласьці з захаду на ўсход складае 755 км, з поўначы на поўдзень — 425 км. Агульная працягласьць межаў складае 3700 км.
Гісторыя [рэдагаваць]
З 30-х гадоў XVIII стагодзьдзя, пасьля прыняцьця рашэньня пра добраахвотнае уваходжаньне ў склад Расейскай імпэрыі казаскіх плямёнаў, тэрыторыя сучаснага Арэнбуржжа стала актыўна асвойвацца перасяленцамі з цэнтральных губэрняў Расеі[2].
У 1743 годзе была заснаваная памежная крэпасьць Арэнбург, якая стала адміністрацыйным цэнтрам Арэнбурскай губэрні, заснаванай імянным Указам імпэратрыцы Ганны Іванаўны ў 1744 годзе. У вытокаў стварэньня губэрні стаялі вядомыя дзяржаўныя дзеячы й дасьледчыкі той эпохі — Васіль Тацішчаў, Іван Кірылаў, Пётар Рычкоў і Іван Няплюеў, які стаў у выніку першым арэнбурскім губэрнатарам. Губэрня аб’яднала ў сваім складзе частку сучасных тэрыторый Казахстана, Башкартастана, Татарстана, Чалябінскай і Самарскай абласьцей. Паўднёвая ейная мяжа праходзіла па берагах Касьпійскага і Аральскага мораў.
7 сьнежня 1934 году Прэзыдыум УЦВК прыняў пастанову аб стварэньні Арэнбурскай вобласьці. Тады ж быў зацьверджаны склад аргкамітэта па выбарах Савета дэпутатаў Арэнбурскай вобласьці, старшынёй якога быў прызначаны Васільеў. Указам Прэзыдыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 сьнежні 1938 году вобласьць была перайменаваная ў Чкалаўскую, а сам горад Арэнбург тым жа ўказам быў перайменаваны ў Чкалаў.
Насельніцтва [рэдагаваць]
На 1 студзеня 2010 году колькасьць насельніцтва склала 2 113,3 тысяч чалавек. У 2007 годзе колькасьць народжаных на 1 000 жыхароў склала 12,1 чалавек. Пры гэтым колькасьць памерлых - 14,6 на тысячу жыхароў. Такім чынам, у галіне назіралася натуральнае зьмяншэньне насельніцтва.
Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (73,9%), сярод іншых нацыянальных суполак варта вызначыць татараў (7,6%), казахаў (5,8%), украінцаў (3,5%), башкіраў (2,4%) і мардву (2,4%). Беларусы таксама пражываюць у вобласьці ў колькасьці 9 182 чалавек паводле дедзеных на 2002 год.
Эканоміка [рэдагаваць]
Вядучыя галіны вобласьці ёсьць паліўная прамысловасьць, чорная й каляровая мэталюргія, хімічная, нафтахімічная й харчовая галіны. На тэрыторыі Арэнбурскай вобласьці знаходзіцца найбуйнейшае ў Расеі Арэнбурскае газакандэнсатнае радовішча. Вядзецца здабыча нафты, жалезных, медных і нікелевых рудаў, азбэсту. Найбуйнейшыя прадпрыемствы вобласці — вытворчыя аб’яднаньні «Оренбургнефть», «Оренбурггазпром», «Орскнефтеоргсинтез», «Оренбургские минералы».
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Арэнбурская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||||