Арэны Лютэцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Макет амфітэатру

Арэны Лютэцыі (па-француску: Arènes de Lutèce) — найстаражытнейшая, што захавалася да нашага часу, пабудова на тэрыторыі Парыжу. Старажытнарымскі амфітэатар знаходзіцца ў 5-й парыскай акрузе на вуліцы Монж (франц. rue Monge).

Арэна была пабудавана ў I стагодзьдзі й выкарыстоўвалася да III стагодзьдзя. Падчас мерапрыемстваў, ня толькі тэатральных пастановак, але таксама й крывавых баёў, тут разьмяшчалася да 17 тысячаў гледачоў. З распаўсюджваньнем хрысьціянства рымскія тэатры й цыркі страцілі былое значэньне і, калі ў IIIIV стагодзьдзях у Эўропу ўварваліся гуны, Арэны Лютэцыі зусім перасталі выкарыстоўваць, а камяні, зь якіх яны былі пабудаваныя, пайшлі на будынак гарадзкой сьцяны й іншых абарончых збудаваньняў.

Доўгі час руіны знаходзіліся пад зямлёй, пакуль у 1869 годзе на гэтым месцы не пачалося будаўніцтва амнібуснага парку. У ліпені 1883 году Віктор Юго ў адкрытым лісьце гарадзкому савету папрасіў узяць Арэны пад абарону. Савет адразу ж абвесьціў антычны амфітэатар гістарычным помнікам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Арэны Лютэцыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў