Арэхаўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арэхаўна
лац. Arechaŭna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Полацкі
Сельсавет: Бабыніцкі
Насельніцтва: 16 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 214
Паштовы індэкс: 211432
СААТА: 2238813146
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°21′58″ пн. ш. 28°23′15″ у. д. / 55.36611° пн. ш. 28.3875° у. д. / 55.36611; 28.3875Каардынаты: 55°21′58″ пн. ш. 28°23′15″ у. д. / 55.36611° пн. ш. 28.3875° у. д. / 55.36611; 28.3875
Арэхаўна на мапе Беларусі ±
Арэхаўна
Арэхаўна
Арэхаўна
Арэхаўна
Арэхаўна
Арэхаўна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Арэ́хаўна[1] — вёска ў Беларусі, на беразе возера Арэхаўна. Уваходзіць у склад Бабыніцкага сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 16 чалавек. Знаходзіцца за 30 км ад Полацку, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Ветрына.

Арэхаўна — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект царквы-мураўёўкі, 1863 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Арэхаўна ўпамінаецца ў XVI ст. Гэтыя землі каля 1521 году ад вялікага князя Жыгімонта Старога атрымаў Іван Корсак, гараднічы полацкі.

З 1552 году дваром Арэхаўна, дзе было 50 радзінаў, валодаў сын Я. Корсака Баркулаб. Мястэчка ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Арэхаўна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні роду Забелаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Арэхаўна занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Арэхаўна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Арэхаўна вярнулі БССР, у Бабынавіцкі сельсавет. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1995 год у Арэхаўне было 10 двароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 256 чал. (124 муж. і 132 жан.), зь іх духоўнага стану праваслаўнага 3 муж. і 2 жан., мяшчанаў-юдэяў 68 муж. і 81 жан., сялянаў зямянскіх 50 муж. і 49 жан., аднадворцаў 1 муж., адстаўных салдатаў 2 муж.[3]; 1886 год — 205 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1990 год — 18 чал.[5]; 1995 год — 18 чал.[6]; 1998 год — 18 чал.; 1999 год — 10 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 16 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прысядзібны парк

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзібна-паркавы комплекс Забелаў (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1834)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 369.
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
  4. ^ Łopaciński A. Orzechowno (3) // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 610.
  5. ^ Насевіч В. Арэхаўна // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 200.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 15.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]