Арэхаўск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Арэхаўск
Царква Сьв. Тройцы
Царква Сьв. Тройцы
Coat of arms of Arechaŭsk.png Flag of Arechaŭsk.png
Герб Арэхаўску Сьцяг Арэхаўску
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Насельніцтва: 2755[1] (2009)
Тэлефонны код: +375 216[2]
Паштовы індэкс: 211026[3]
Геаграфічныя каардынаты: 54° пн. ш. 30° у. д. / 54° пн. ш. 30° у. д. / 54; 30Каардынаты: 54° пн. ш. 30° у. д. / 54° пн. ш. 30° у. д. / 54; 30
Арэхаўск на мапе Беларусі
Арэхаўск
Арэхаўск
Арэхаўск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Арэ́хаўск, Арэхі-Выдрыца — мястэчка ў Беларусі, на беразе Арэхаўскага возера і рацэ Выдрыца, каля вытоку ракі Аршыца. Цэнтар сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці (само паселішча адміністрацыйна падпарадкоўваецца раёну). Насельніцтва 2755[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Воршы, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Хлюсьціна (лінія Ворша — Смаленск).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Упершыню паселішча згадваецца ў ХVII ст. як вёска Арэхі ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні князёў Сапегаў, пазьней Пацёмкіных.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Арэхі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце. У 1792 вёска належала да маёнтку Межаўскі Ключ, уладаньне Любамірскіх, 6 двароў. У 1830-я — 13 двароў. У гэты час тут збудавалі Траецкую царкву са званіцай; на будове працавала каля 70 цесьляроў. У пач. ХХ ст. — 29 двароў, каля Арэхаў працаваў завод сухой перагонкі драўніны (150 працоўных). У 1910 вакол заводу ўзьнікла селішча Выдрыца (сваю назву атрымала ад аднайменнага ўрочышча). У 1917 па закрыцьці заводу яна зрабілася сельскім паселішчам.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Выдрыца ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка паселішча зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Выдрыцу вярнулі БССР, дзе яна ўвайшла ў Аршанскі раён. У 1929 з пачаткам будовы Беларускай ГРЭС Выдрыцу аб’ядналі з в. Арэхі і пераўтварылі ў працоўны пасёлак пад назвай Арэхі-Выдрыца; электрастанцыя спачатку называлася Асінаўская ДРЭС. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 24 чэрвеня 1944 паселішча знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

11 ліпеня 1946 Арэхі-Выдрыца атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і новую назву Арэхаўск. Цягам 19461956 паселішча было цэнтрам раёну. 8 красавіка 2004 Арэхаўскі пасялковы савет скасавалі, замест яго ўтварылі адпаведны сельсавет (Арэхаўск не ўваходзіць у яго склад, але зьяўляецца яго цэнтрам). 28 лютага 2011 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гербу і сьцяга мястэчка[4].

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Інфраструктура

У Арэхаўску працуюць сярэдняя і дзіцячая музычная школы, 2 дзіцячыя ясьлі-сады, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, дом побыту, аптэка, пошта.

[рэдагаваць] Эканоміка

Завод кандэнсатараў «Лантан», ільнозавод, цяплічны камбінат, дзялнкі Лукомскага будаўнічага кіраваньня і «Белэнэргарамналадкі», Беларуская ГРЭС.

[рэдагаваць] Транспарт

За 3 км на захад ад Арэхаўску — міжнародная аўтамагістраль Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Празь мястэчка праходзіць рэспубліканская дарога Лёзна — Арэхаўск (Р109).

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

Каля Арэхаўску, на беразе возера, археалягічны помнік — курганны могільнік (26 насыпаў; выявіў у 1926 Д. Васілеўскі, дасьледаваў у 1981 М. Лашанкоў).

  • Сядзіба Хлюсьцінаў (кан. ХІХ ст.)
  • Царква Сьв. Тройцы (1832—1838)
  • Першая ў Беларусі электрастанцыя, збудаваная паводле пляну «ГОЭЛРО» (1927—1930)[7]

[рэдагаваць] Выдомыя асобы

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Арэхаўсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах