Аргентына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з Арґентына)
Перайсьці да: навігацыя, пошук
República Argentina
Сьцяг Аргентыны Герб Аргентыны
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: En Unión y Libertad
Месцазнаходжаньне Аргентыны
Афіцыйная мова Гішпанская
Сталіца Буэнас-Айрэс
Найбуйнейшы горад Буэнас-Айрэс
Урад Рэспубліка
Крыстына Кірхнэр
Плошча
 - Агульная
 - % вады
8-е месца ў сьвеце
2 766 890 км2
1,1%
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасьць
30-е месца ў сьвеце
40 302 000
14/км²
СУП
 - Агульны (2007)
 - на душу насельніцтва
32-е месца ў сьвеце
$248,332 млрд
$6310
Валюта Аргентынскае пэса (ARS)
Часавы пас
 - улетку
ART (UTC-3)
ARST (UTC-3)
Незалежнасьць
ад Гішпаніі
1816
Дзяржаўны гімн «Himno Nacional Argentina»
Тэлефонны код +54
Мапа Аргентыны

Рэспу́бліка Аргенты́на, Аргенты́на, Аргенціна (па-гішпанску: Republika Argentina Аўдыё Es-Argentina.ogg ) — краіна ў Паўднёвай Амэрыцы. На поўначы мяжуе з Парагваем і Балівіяй на паўночным ўсходзе — з Бразыліяй і Уругваем, на захадзе — з Чылі. З поўдня краіна амываецца пралівам Дрэйка. Аргентына прэтэндуе на Фальклэндзкія выспы, а таксама на частку Арктыкі. Назва паходзіць ад лацінскага argentum (серабро), якім індзейцы ўзнаградзілі тых, хто застаўся жывым пасьля караблякрушэньня з экспэдыцыі Хуана Дыаса дэ Соліса. Аргентына зьяўляецца членам гаспадарчай арганізацыі Мэркосур.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Перад тым, як сюды прыбылі эўрапецы ў 1516 годзе, тэрыторыі сучаснай Аргентыны былі заселеныя індзейцамі. У 1536 годзе быў закладзены Буэнас-Айрэс. З 1776 году гэтыя землі былі ў складзе віцэ-каралеўства Пэру.

[рэдагаваць] Геаграфія

Аргентына з поўначы на поўдзень мае 3700 км, з усходу на захад 1400 у найшырэйшым месцы. Цэнтральная і паўднёва-заходняя частка Аргентыны — гэта нізіна і выпалены стэп Пампа, які мяжуе з багатым нафтай пласкаўзвышшам Патагонія. Далей на поўдзень знаходзіцца субпалярная Вогненная Зямля. Заходняя частка краіны — гэта прадузгор'е, а таксама пачатак Андаў з найвышэйшым шчытом Паўднёвай Амэрыкі пікам Аканкагуа. Цэнтральная частка — гэта пагор'е Куё. На поўначы ёсьць субтрапікальныя раўніны Гран Чако. На паўднёвым захадзе знаходзіцца Мэсапатамія.

Агульная даўжыня мяжы 14 644 км. Зь іх — узьбярэжжа 4989 км. Даўжыня межаў з суседнімі краінамі:

Найвышэйшым шчытом Аргентыны зьяўляецца пік Аканкагуа — 6962 м н.у.м.

Найдаўжэшай ракой Аргентыны зьяўляецца Парана.

[рэдагаваць] Эканоміка

У 1890-1930 гадах Аргентына належала да адной зь дзесяці найбагацейшых краінаў сьвету. Разьвіцьцё краіны падтрымлівалася, у асноўным, брытанскім капіталам і тычылася сельскай гаспадаркі ды інфраструктуры. Насельніцтва краіны расло на 4% штогод. Даходы расьлі яшчэ хучэй. На пераломе 20-30-х гадоў у Аргентыне, як і ў іншых краінах сьвету, пачаўся эканамічны крызыс. Падчас крызысу ў Аргентыну прыйшоўся дадатковы наплыў эмігрантаў. Гэта прывяло да таго, што Аргентыне цяжэй за іншыя краіны было вярнуцца да ранейшага ўзроўню даходаў на жыхара. У той час эканамічны лібэралізм зьмяніўся палітыкай інтэрвэнцыянізму і пратэкцыянізму. У 50-х гадах тагачасны прэзыдент Хуан Дамінга Пэрон вырашыў ператварыць Аргентыну ў сацыялістычную дзяржаву па ўзорах заходніх краінаў. На жаль, сацыяльныя праграмы вымагалі вельмі шмат грошай і ўжо ў другой палове 50-ых, калі Пэрона скінулі з пасады прэзыдэнта, пачаліся гады вострай эканоміі. З крызысам, які выклікалі сацыяльныя рэформы, здолелі справіцца ў 60-ых годах ХХ стадодзьдзя, якія былі адзначыныя найбольш нізкай інфляцыяй. Але ўжо праз 10 гадоў Аргентыну, як і ўвесь капіталістычны сьвет, ахапіў чарговы эканамічны крызыс, рост СУПа быў невялікі, а інфляцыі наадварот. Каб справіцца з крызысам, Аргентына набрала шмат крэдытаў у іншых краінаў, і гэта павялічала запазычанасьць краіны, што разам зь нестабільнай палітычнай сытуацыяй толькі пагоршыла стан краіны. У 80-ых гадах эканамічны крызыс перарос у катастрофу, некалькі дэфолтаў запар, гіпэрынфляцыя, а таксама спад вытворчасьці. Каб перамагчы крызыс, пачынаюцца эканамічныя рэформы, у якія уваходзіць прыватызацыя і лібэралізацыя замежнага гандлю. Гэта абумовіла рост СУПа ў 1991-1998 гадах каля 6%, што было блізкім да тагачаснага ўзросту СУП Чылі. Інфляцыя спала з 4000% у год, да 1-2%. Але вялікая запазычанасьць перад іншаземнымі крэдыторамі, а таксама спад СУП у 1999 і 2000 гадах выклікалі чарговы эканамічны крызыс. Гвалтоўна ўзросла безпрацоўе. Чарговы прэзыдэнт Нэстар Крыхнэр распачаў новыя эканамічныя рэформы. Увёў абмежаваны эканамічны кантроль, але зрабіць нацыяналізацыю не наважыўся. Эфэктам такой палітыкі быў рост СУПа ў 2003-2007 гадах 7-11% штогод.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Найвялікія агламерацыі
Месца Галоўны горад Правінцыя Насельніцтва (тыс.) Рэгіён
1 Буэнас-Айрэс (горад i правінцыя) 19 251 Пампа
2 Кордоба Кордаба 1 513 Пампа
3 Pоcаpіо Санта-Фе 1 295 Пампа
4 Мендоза Мендоза 1 009 Куё
5 Ла-Плата Буэнас-Айрэс 858 Пампа
6 Сан-Мігел де Тукуман  Тукуман 833 Паўднёвы-Захад
7 Мар-дел-Плата Буэнас-Айрэс 700 Пампа
8 Сальта Сальта 531 Паўднёвы-Захад
9 Санта-Фе Санта-Фе 524 Пампа
10 Сан-Хуан Сан-Хуан 456 Куё
11 Резістенцыя Чако 400 Гран-Чако
12 Неўкен Неўкен 392 Патагонія
13 Сантьяго-дел-Эстэро Сантьяго-дел-Эстэро 389 Гран-Чако
14 Каррентес Каррентес 332 Месапатамія
15 Бая-Бланка Буэнас-Айрэс 310 Пампа

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі



Краіны Паўднёвай Амэрыкі
Аргентына · Балівія · Бразылія · Вэнэсуэла · Гаяна · Калюмбія · Панама · Параґвай · Пэру · Сурынам · Уруґвай · Чылі · Эквадор
Залежныя тэрыторыі: Аруба (Нідэрлянды) · Фальклендзкія выспы (Вялікабрытанія) · Француская Ґвіяна · Нідэрляндзкія Антылы · Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя выспы (Вялікабрытанія)

Асабістыя прылады
На іншых мовах