Асаднік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Асаднік — адзін з асаднікаў, людзей, якія закладаюць новае мястэчка, калёнію, сядзібу. Утворанае ад паўночна-славянскага дзеяслову «асаджвацца» — пасяляцца.

У польскай, чэскай, славацкай, украінскай, верхнелужыцкай мовах «асада» азначае пасяленьне, сядзібу, калёнію.

На Беларусі вядомае паняцьце «асадных» або «чыншавых сялян». Гэта званьне за вайсковыя заслугі, зямлю і шляхецкія званьні атрымоўвалі нават татары, але усё роўна не яны засталіся для беларусаў, як «асаднікі».

У міжванны час на Заходняй Беларусі асаднікі — адметны фэномэн XX стагодзьдзя. Гэта вайсковыя і цывільныя каляністы, якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных раёнаў краіны у заходнюю Беларусь і Ўкраіну.

«Асадніцтва» пачалося на аснове закону са сьнежня 1920 году пра надзяленьне зямлёю жаўнераў, якія асабліва вызначыліся ў вайне супраць бальшавікоў. Асаднікаў надзялялі участкамі зямлі па некалькі дзесяткаў гектараў і пасялялі пераважна ўздоўж савецка-польскай мяжы. Асаднікі мелі зброю і аб’ядноўваліся ў «Саюз былых абаронцаў усходніх ускраін», выконвалі паліцэйскія, адміністрацыйныя і антыдывэрсійныя функцыі. Усяго, у Заходняй Беларусі было каля 9-ці тысяч гаспадарак асаднікаў. Мэта гэтай акцыі — зьмяніць этнічны склад насельніцтва у памежных раёнах, палянізаваць мясцовых беларусаў, адгарадзіцца ад Савецкага Саюзу надзейнай сьцяной карэнных палякаў.

У сярэдзіне 1920-х маёнткі асаднікаў паліліся беларускімі сялянамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кастусь Бандарук Асаднік Слоўнік свабоды Праверана 25 жніўня 2011 г.