Асам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Assam in India (disputed hatched).svg

Асам (па-ангельску: Assam) — штат на ўсходзе Індыі. Мяжуе з Бутанам і Банглядэшам. Разам з шасьцю іншымі штатамі паўноча-заходняй Індыі, звязанымі з асноўнай тэрыторыяй краіны вузкім калідорам у Заходняй Бэнгаліі (Аруначал-Прадэш, Нагаленд, Маніпур, Мізарам, Мэгхалая, Трыпура), утварае групу «Сямі сёстраў». Займае 16-е месца сярод штатаў па плошчы (78 438 км2) і 14-е па насельніцтву (26,6 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Дыспур.

Асам славуты сваёй гарбатай, шоўкам, радовішчамі нафты, багатым расьлінным і жывёльным сьветам.

Рэгіён заселены чалавекам з Каменнага веку. Апісаньне тэрыторыі, на якой сёньня разьмяшчаецца штат Асам, знаходзіцца ў Магабгараце. Асамскія землі на працягу шасьці стагодзьдзяў уваходзілі ў склад заснаванага ў 6 стагодзьдзі Ахомскага царства (ад якога выводзіцца этымалёгія назвы штата). Брытанская правінцыя з 1838 (у Асаме англічанамі вырошчваўся мак для опіюумнага гандлю з Кітаем), штат Індыі з 1947. З 2006 урад штата пачаў працэс зьмены назвы штата на Асом.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]