Асасуна Памплёна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Гішпаніі Асасуна
Osasuna.png
Поўная назва Club Atlético Osasuna
Заснаваны 1920
Горад Памплёна, Гішпанія
Стадыён Эстадыё Рэйна дэ Навара
Умяшчальнасьць: 19 500
Прэзыдэнт Пачы Іска
Галоўны трэнэр Франсіска Ілюндан
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2010—2011 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Асасуна (па-гішпанску: Club Atlético Osasuna) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Памплёна, што месьціцца ў аўтаномным краі Навара. У перакладзе з басцкае мовы назва клюбу азначае «здароўе»[1]. Заснаваны ў 1920 годзе. Найвышэйшыя дасягненьні — чацьвертае месца ў Ля Лізе (1991 і 2006). Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадыё Рэйна дэ Навара», што здольны ўмясьціць 19 800 чалавек.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Заснаваны ў 1920 годзе клюб «Асасуна» ўпершыню выйшаў у Сэгунду ў 1932 годзе, а праз тры гады быў клясыфікаваны ў Ля Лігу. Скончыўшы сэзон 1984—1985 гадоў на шостым месцы ў чэмпіянаце, клюб атрымаў права на ўдзел у кубку УЭФА, адкуль выбыў у другім крузе.

Наступны ўзьлёт каманды прыйшоўся на сэзон 1990—1991 гадоў, калі Асасуна заняла чацьвёртае месца ў чэмпіянаце й заваявала права на ўдзел у кубку УЭФА, дзе дайшла да трэцяга кругу. Аднак па выніках сэзону 1993—1994 гадоў клюб пакінуў Ля Лігу й правёў шэсьць сэзонаў у Сэгундзе. У сэзоне 2004—2005 гадоў клюб дайшоў да фіналу Кубка Гішпаніі, дзе саступіў «Бэтысу».

У сэзоне 2005—2006 гадоў каманда фінішавала чацьвёртай у чэмпіянаце, такім чынам, паўтарыўшы сваё найвышэйшае дасягненьне ў чэмпіянаце Гішпаніі, і атрымала права прыняць удзел у Лізе Чэмпіёнаў, стартаваўшы з трэцяга клясыфікацыйнага раўнда. Аднак прабіцца ў групавы этап не атрымалася, і клюб быў вымушаны здавольвацца ўдзелам у кубку УЭФА, пяты раз у сваёй гісторыі. Стартаваўшы з групавога этапу клюб, выйшаў у плэй-оф, дзе дайшоў да паўфіналу, у якім саступіў будучаму пераможцу — «Сэвільлі».

Пасьля гэтых посьпехаў клюб разьмяшчаецца ў ніжняй частцы табліцы й у асноўным вядзе барацьбу за выжываньне. У сэзоне 2008—2009 гадоў клюб здолеў пазьбегнуць вылету зь Лігі толькі ў апошнім туры, знаходзячыся на 18 месцы ў табліцы й прымаючы дома «Рэал Мадрыд». На працягу матчу памплёнцы саступалі зь лікам 0:1, але ўсё ж такі перамаглі з канчатковым лікам 2:1.

[рэдагаваць] Склад каманды

Па стане на 28 студзеня 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Рыкарда 1971
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Марк Бэртран 1982
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Рубэн 1982
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Мігель Фляньнё (віцэ-капітан) 1984
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Лёлё 1984
6 Сьцяг Ірану ПА Джавад Нэкунам 1980
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Кіке Соля 1986
8 Сьцяг Ірану ПА Масуд Шаяеі 1984
9 Сьцяг Сербіі Нап Дэян Лекіч 1985
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Фрасыска Пуньняль (капітан) 1975
11 Сьцяг Гішпаніі ПА Хавіер Кальлеха 1978
12 Сьцяг Гішпаніі Аб Ён Эчайдэ 1988
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Асіер Рыесга 1983
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Гішпаніі Аб Рауль Гарсія (у арэндзе з «Атлетыка») 1986
15 Сьцяг Бразыліі Аб Равэрсіё 1984
16 Сьцяг Гішпаніі ПА Альвара Сэхуда 1984
17 Сьцяг Гішпаніі Нап Ніно 1980
18 Сьцяг Гішпаніі ПА Хаві Анунсіята 1987
19 Сьцяг Сэнэгалу Нап Ібрагіма Бальдэ 1990
20 Сьцяг Фінляндыі Аб Юкі Райтала (у арэндзе з «Гофэнгайма») 1988
21 Сьцяг Бэльгіі Нап Ралян Ляма 1987
22 Сьцяг Гішпаніі ПА Давыд Тымар 1989
23 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэрхіё 1977
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Дамія Абэльля 1982
25 Сьцяг Гішпаніі Бр Андрэс Фэрнандэс 1986
27 Сьцяг Гішпаніі Аб Энэка Сатруштэгі 1990

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Асасуна Памплёнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах