Аскеркі
| Аскеркі | |
Герб «Мурдэліё» |
|
| Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
|---|---|
Аске́ркі (Askierki), Аскіркі — шляхецкі род гербу «Мурдэліё» зьменены.
Паходзілі з полацкіх мяшчанаў. Прозьвішча ўтварылася ад назвы населенага пункта або імя заснавальніка роду, што даў назву сялу Аскерць на рацэ Яжаль (басэйн Улы). Першы вядомы прадстаўнік роду Аляксандар у 1458 судзіўся зь Яўлашкам Козчычам праз возера Саланец. Ягоны нашчадак Нічыпар Аскерчыніч у 1511 выкупіў свае землі ў сяле Целічынічы.
Фёдар, Грышка, Андрэй і Цішка Аскярэнічы (Аткярэнічы, Акярэнічы) валодалі маёнткам на рацэ Ўшача. У Інфлянцкую вайну па акупацыі Полаччыны войскам цара маскоўскага Івана Жахлівага Аскеркі атрымалі як кампэнсацыю землі ў Мазырскім павеце, дзе зрабіліся ўплывовым родам. Пазьней яны набылі маёнткі ў іншых паветах[1].
Зьмест |
Найбольш вядомыя прадстаўнікі [рэдагаваць]
- Антоні Яўхім Аскерка (? — па 1792) — пасол Чатырохгадовага Сойму
- Ян Мікалай Аскерка (1735—1796) — падстолі, войскі і палявы стражнік вялікі літоўскі; пасол Чатырохгадовага Сойму, удзельнік паўстаньня Т. Касьцюшкі
- Аляксандар Аскерка (1830—1911) — грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864)
Галерэя [рэдагаваць]
- Іканаграфія роду Аскеркаў
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Валерый Пазднякоў. Аскеркі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 257.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Аскеркі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў