Асман I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
I Osman.jpg

Асман I асм. ُثمَان ʿUthmān (12581326) — першы турэцкі султан (1281—1326) і заснавальнік Асманскай імпэрыі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1258, у тым жа годзе, калі манголы напалі на Багдад. Пасьля сьмерці бацькі Эртагрула, у 1281 г., Асман ва ўзросце 45 гадоў, стаў лідэрам турэцкага племені Кайы. Валадарыў у Сагуце, на мяжы зь Бізантыйскай імпэрыяй, дзе яго бацька насяліў бежанцаў, для стрымліваньня мангольскага ўварваньня.

Неўзабаве ён пачаў зьбіраць наймітаў і рэгулярна рабаваць саслабеўшую Бізантыйскую імпэрыю. Акрамя таго, вялікая колькасьць уцекачоў, якая ратавалася ад мангольскага палона, зьбіралася ў гэтым раёне і папаўняла армію Асмана, таксама ў армію ўступалі ваяры ісламу, якія змагаліся за распаўсюджаньне і пашырэньне ісламу.

Добрае веданьне ваеннай справы дапамаглі Асману стрымаць набегі татараў, а аб’яднаўшы пад сваім сьцягам вялікую армію прыняўся захопліваць бізантыйскія землі. Адданасьць і прыхільнасьць да турэцкага султана ўзнагароджвалася грошамі або тытуламі. Такім чынам Асман здолеў значна пашырыць свае ўладаньні і ўплыў, таксама ён пачаў чыканіць свае ўласныя грошы і ўтварыў уласны аўтарытэтны суд.

Асман вядомы, як вельмі памяркоўным і справядлівы кіраўнік, з цярпімасьцю да іншых рэлігій, у выніку чаго падатак быў на вельмі нізкім узроўні. Асман памёр у 1326 у Сагуце, пахаваны ў горадзе Бурса.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сеціве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Асман Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў