Асновы эспэранта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Асновы эспэранта (на эспэранта Fundamento de Esperanto; як у эспэранта, так і ў іншых мовах побач з гэтай назвай ужываецца таксама скарочаная форма (la) Fundamento) — невялікі твор, фіксуючы асноўныя граматычныя і лексычныя асаблівасьці мовы эспэранта.

«Асновы эспэранта» прызнаюцца ўсімі эспэрантыстамі за «недатыкальную аснову» мовы і закліканы выконваць для эспэранта тую ж самую ролю, якую для нацыянальных моваў выконвае моўная традыцыя. Кніга была напісана творцам эспэранта Л. Замэнгофам і прызнана абавязковай для ўсіх нормай мовы чацьвёртым пунктам Булёнскай дэклярацыі на першым Сусьветным кангрэсе эспэрантыстаў у 1905 годзе.

«Асновы эспэранта» складаюцца з чатырох частак: прадмовы, граматыкі, практыкаваньняў і ўнівэрсальнага слоўніка (у які ўваходзіць каля 2640 каранёў). Граматыка й слоўнік маюць пераклады на францускую, ангельскую, нямецкую, расейскую і польскую мовы. Усе моўныя версііі лічацца аднолькава афіцыйнымі, хоць яны не зьяўляюцца ў поўнай меры аднолькавымі (напрыклад, у розных вэрсіях у адных і тых жа пунктах, Замэнгоф ужывае розныя прыклады).

Аднолькавы статус з Асновамі маюць Афіцыйныя Дапаўненьні Акдэміі эсьперанта (на эспэранта: Oficialaj aldonoj, зараз існуе 9 Афіцыйных дапаўненьняў). Згодна з прадмоваю да «Асноваў…», «…толькі празь некаторы час, калі большая частка з новых словаў будзе ужо поўнасьцю сталымі, якаясьці афіцыйная ўстанова ўвядзе іх ў афіцыйны слоўнік, як Дапаўненьні да Асноваў»

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]