Аспартам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Структура малекулы аспартаму

Аспартам, E951 — сінтэтычны замяняльнік цукру, невугляводнай прыроды (метылавы эфір амінакіслот: аспартавай і фенілаланіну).

Саладзей за цукар у 160 разоў, прадаецца пад гандлёвымі назвамі NutraSweet, Equal, Canderel і г.д. У прысутнасці вады і кіслот аспартам расшчапляецца, таму непрыдатны ў выпечцы, шырока ўжываецца ў вытворчасці “дыетычных” прахаладжальных напояў, дадаецца ў каву і гарбату. Прапануецца дыябетыка, але небяспечны хворым на фенілкетонурыю (пакунак мусіць абавязкова папярэджваць пра наяўнасць фенілаланіну ў аспартаме).

Аспартам адкрыты ў 1965 годзе і доўгі час яго лічыўся канцэрагенам. Застаецца пад забаронай або следствам у некаторых краінах, бо яго ўздзеянне на арганізм застаецца да канца не высветленым. Некаторыя адчуваюць смак аспартаму вельмі непрыемным — лічыцца, што гэта генетычна абумоўленая асаблівасць пэўных асобаў. Норма бяспечнага спажывання, рэкамендаваная Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя — не больш за 0,15 г аспартаму на 1 кг вагі чалавека штодзень.\n\n

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы паводле ангельскай версіі, праект «Наша Ежа»