Астравы Ашмор і Карцье

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мапа Ашмор і Карцье
Неафіцыйны сьцяг астравоў

Астравы Ашмор і Карцье — дзьве групы невялікіх незаселеных трапічных астравоў у Індыйскім акіяне, разьмешчаных у заканчэньні кантынэнтальнага шэльфа Аўстраліі на поўдзень ад інданэзійскага вострава Році. Агульная плошча — 5 кв. км. Рыф Хібэрныя (па-ангельску: Hibernia), разьмешчаны ў 42 км на паўночны ўсход ад рыфа Ашмор, не ўваходзіць у іх склад, а зьяўляецца часткай штата Заходняя Аўстралія. Знаходзяцца пад кіраваньнем Аўстраліі з 1931 году. У жніўні 1983 года абвешчаныя нацыянальным запаведнікам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Астравы Ашмор і Карцьесховішча мультымэдыйных матэрыялаў