Астрамір
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Астрамір (у хрысьціянстве Язэп; ?-1057) - наўгародзкі пасаднік у 1054-1057.
Вядомы зь першае датаванае ўсходнеславянскае кнігі - "Астраміравага Эвангельля". Паведамляецца, што быў бацькам Вышаты й дзедам Яна Вышаціча. Паводле "Астраміравага Эвангельля" быў жанаты з Тэафана, паводле Анджэя Попэ, дачкой бізантыйскае царэўны Ганны й Уладзімера Сьвятаславіча. Лічыцца сынам Канстанціна Дабрыніча. Паводле летапісаў, памёр у 1056 падчас паходу на чудзь. Але ж "Астрамірава Эвангельле" сьцьвярджае, што ў 1057 ён быў яшчэ жывы.