Астрамірава Эвангельле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ostromirovo.jpg
Астрамірава Эвангельле, 10561057
пэргамэнт, рукапіс. 24×20 см
Сьцяг Расеі Расейская нацыянальная бібліятэка, Санкт-Пецярбург

Астрамі́рава Эва́нгельле — адзін з найстарэйшых і найкаштоўнейшых рукапісных помнікаў стараславянскай пісьмовасьці сярэдзіны XI стагодзьдзя. Да выяўленьня ў 2001 року Ноўгарадзкага кодэксу лічылася найстарэйшаю кнігаю, створанаю на Русі. Зьмяшчае эвангельскія чытаньні для нядзелі і сьвятаў.

Эвангельле перапісанае д’яканам Рыгорам са старабаўгарскага арыгіналу цягам 10561057 рокаў на замову ноўгарадзкага пасадніка Астраміра для Сафійскай саборнай царквы Вялікага Ноўгарада.

Рукапіс складаецца з 294 аркушаў пэргамэнту добрай якасьці. Тэкст напісаны ў дзьве калёнкі па 18 радкоў на паверхні каля 20 × 24 см. Упрыгожаны мноствам букавіцаў, мініятурамі эвангелістаў, іншымі ілюстрацыямі. Рукапіс быў упрыгожаны чымсьці з каштоўнымі камянямі.

На пачатку захоўваўся ў Сафійскай царкве, а пасьля перанесенае ў маскоўскі Крэмль. У 1720 року на загад Пятра I перанесены ў Санкт-Пецярбург.

Ад 1806 Астрамірава Эвангельле захоўваецца ў Расейскай нацыянальнай бібліятэцы. Уключанае ў рэестар «Памяць сьвету» ЮНЭСКО.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Астрамірава Эвангельлесховішча мультымэдыйных матэрыялаў