Астранамічная адзінка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Астранамі́чная адзі́нка (скарот: а.а.) — адзінка вымярэньня даўжыні.

Паводле Зводу астранамічных канстант 1976 году Міжнароднага астранамічнага зьвязу, складае (дакладна) 149 млн 597 тыс 870 км. Гэта з высокай дакладнасьцю роўніцца вялікай паўвосі эліпса арбіты Зямлі вакол Сонца ў бягучую эпоху. А ўлічваючы малы эксцэнтрысітэт зямной арбіты (e = 0,017) і параўнальна малы радыюс Сонца (0,0046 а.е.), можна папросту казаць, што астранамічная адзінка — гэта адлегласьць паміж Сонцам і Зямлёй.