Астрог (горад)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Астрог | |||||
| Острог | |||||
Астроскі замак на малюнку З. Фогеля |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1100 | ||||
| Магдэбурскае права: | 29 ліпеня 1528 | ||||
| Вобласьць: | Ровенская | ||||
| Раён: | Астроскі | ||||
| Плошча: | 10,9 км² | ||||
| Насельніцтва: | 14 801 (2001) | ||||
| Тэлефонны код: | +380-3654 | ||||
| Паштовы індэкс: | 35800—35807 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°19′44″ пн. ш. 26°30′51″ у. д. / 50.32889° пн. ш. 26.51417° у. д.Каардынаты: 50°19′44″ пн. ш. 26°30′51″ у. д. / 50.32889° пн. ш. 26.51417° у. д. | ||||
|
Астрог на мапе Ўкраіны
Астрог
|
|||||
| Астроская меская рада | |||||
Астрог (па-ўкраінску: Острог) — места абласнога падпарадкаваньня ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Гарынь пры ўпадзеньні ў яе рэчкі Вілія. Адміністрацыйны цэнтар Астроскага раёну. Насельніцтва 14 801 чал. (2001).
Знаходзіцца за 55 км ад Роўна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Астрог на лініі Здалбунаў — Шапятоўка. Празь места праходзіць аўтамабільная дарога Стараканстантынаў — Роўна — Сарны — Жыткавічы М21.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- 1100: першы пісьмовы ўспамін пра паселішча ў Іпацьеўскім летапісе; уваходзіў у склад Уладзімер-Валынскага і Галіцка-Валынскага княстваў.
- XIV ст.: уладаньне князёў Астроскіх, у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 1340: у Густынскім летапісе згадваецца першы князь з дынастыі Астроскіх — Даніл.
- 1421: пры Астроскім замку збудавалі Богаяўленскую царкву.
- 29 ліпеня 1528: атрымаў Магдэбурскае права.[1]
- 1540: у Астрозе, паводле запрашэньня князя І. Астроскага, знаходзіліся дамініканы, дзейнічаў касьцёл.
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1576—1582: у Астрозе дзейнічала друкарня, тут працаваў Іван Фёдараў; князь Васіль-Канстантын Астроскі заснаваў Грэка-славяна-лацінскую акадэмію (Астроскую школу).
- 1604: вялікі пажаў зьнішчыў места.
- 1624: Г. А. Хадкевіч заснавала ў Астрозе езуіцкі калегіюм, дзе былі клясы граматыкі, рыторыкі, паэтыкі і філязофіі, бурса для зьбяднелай валынскай шляхты, музычная бурса, бібліятэка, аптэка.[1]
- 1636: праваслаўныя прыходы Астрога прынялі Унію.
- XVII ст.: у Астрозе дзейнічаў кляштар кармэлітаў абутых, а зь сяр. XVIII ст. — кляштар капуцынаў.
- 1648: казакі Б. Хмяльніцкага захапілі і спустошылі места.
- 1673: па сьмерці апошняга прадстаўніка роду Астроскіх перайшоў да Вішнявецкіх.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губэрні.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 3 ліпеня 1941 — 13 студзеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва [рэдагаваць]
- 1835 — 5500 чал.
- 1861 — 8926 чал.
- 1882 — 7717 чал.[2]
- 1896 — 11 758 (5545 мужчынаў і 6213 жанчын), зь іх паводле веры: праваслаўных 2578, рымска-каталікоў 1612, пратэстантаў 102, юдаістаў 7368, магамэтанаў 39, іншых спавяданьняў 59; паводле стану: шляхты 526, духоўнага званьня 49, ганаровых грамадзянаў і купцоў 318, мяшчанаў 9555, вайскоўцаў 342, сялянаў 879, іншых станаў 89.[3]
- 1921 — 12 975 чал.
- 1931 — 13 265 чал.
- 1974 — 10,9 тыс. чал.[4]
- 1991 — 13,3 тыс. чал.[5]
- 2001 — 14 801 чал.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы харчовай (масларобнай, цукровай, разьліваньня мінэральных водаў і інш.), будматэрыялаў і інш. прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Богаяўленская замкавая царква (XVI ст.)
- Былы касьцёл капуцынаў (XVIII ст., цяпер царква Сьв. Фёдара)
- Замак князёў Астроскіх (XV, XVI стст.)
- Капліца Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі
- Мескія ўмацаваньні (XVI ст.): Луцкая і Татарская брамы
- Могілкі: габрэйскія, татарскія
- Сынагога (XVII ст.)
- Фарны касьцёл (XIX ст.)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Касьцёл і кляштар езуітаў (1624)
- Касьцёл і кляштар кармэлітаў (1779)
- Палац Яблонскіх (XVIII ст.)
Галерэя [рэдагаваць]
Умацаваньні [рэдагаваць]
Іншае [рэдагаваць]
Месты-сябры [рэдагаваць]
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Канстантын-Васіль Астроскі (1526—1608) — вялікалітоўскі грамадзкі дзяяч, ваявода кіеўскі.
- Мікола Кавальскі (1929—2006) — гісторык, заснавальнік украінскай школы крыніцазнаўства.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Валерый Грынявецкі. Астрог // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 259
- ^ Ostróg // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 682
- ^ Острог // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Острог // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Острог // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Астрог (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
||||||||||||||||