Астроскія
| Астроскія | |
Герб «Астроскі» |
|
| Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
|---|---|
| Тытул | князі |
| Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае |
Астро́скія (Astroskija) — княскі род гербу ўласнага, прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, мелі вялізныя зямельныя ўладаньні на тэрыторыі сучасных Беларусі і Ўкраіны.
Зьмест |
[рэдагаваць] Паходжаньне
Паходжаньне ня высьветленае з дакладнасьцю, і пытаньне пра іхных пачынальнікаў вырашаецца па-рознаму. М. Стрыйкоўскі выводзіў Астроскіх з роду князёў Друцкіх (нашчадкі полацкіх князёў)[1], некаторыя дасьледнікі — з галіцка-валынскіх Рурыкавічаў або Гедымінавічаў, аднак найбольш імавернай[2] зьяўляецца вэрсія ўкраінскага гісторыка М. Максімовіча пра іхнае паходжаньне ад Турава-Пінскіх князёў[3] (паводле памінальніка Астроскіх, дзе яны значацца як «Благоверніи князи Туровскіи»).
Першым гістарычна вядомым князем Астроскім быў Даніла, уладальнік места Астрог на Валыні ў сяр. XIV ст. (адсюль прозьвішча)[4].
Галіна Астроскіх — Заслаўскія, да якіх па згасаньні ў XVII ст. роду перайшлі асноўныя маёнткі.
[рэдагаваць] Радавод
- Дзьмітры
- Даніла (узг. 1341), кн. астроскі, удзельнік паўстаньня 1341 супраць караля Казімера III Вялікага
- Хведар (? — 1441), кн. астроскі, староста луцкі
- Іван Красны (Базыль; 1392—1461), кн. астроскі
- Іван (Ян; 1427—1465), кн. астроскі; ж. — Васіліса Глінская
- Канстантын Астроскі (1460—1530), гетман літоўскі; 1-я ж. — ад 1509 Тацяна (? — 1522), д. кн. Сямёна Аляксандравіча Гальшанскага; 2-я ж. Аляксандра, д. кн. Сямёна Міхайлавіча Слуцкага
- Канстантын-Васіль (1526—1608); ж. — Соф’я Тарноўская
- Кацярына (? — 1579); м. — Крыштап Мікалай Радзівіл
- Януш (1554—1620), кн. астроскі, ваявода валынскі, кашталян кракаўскі; 1-я ж. — 1582 Сусана Серада (? — 1593); 2-я ж. — Кацярына Любамірская; 3-я ж. — з 1612 Тэафіля Тарло (? — 1635)
- Канстантын (1563—1588)
- Лізавета (1560—1599); м. — Ян Кішка
- Аляксандар (1570—1603) ваявода валынскі; ж. — Ганна Костка (1575—1635)
- Ільля (? — 1539), кн. астроскі; ж. — з 1537 Бэата Касьцялецкая (1496 — п. 1539), няшлюбная дачка Жыгімонта Старога
- Юры, кн. астроскі
- Канстантын-Васіль (1526—1608); ж. — Соф’я Тарноўская
- Міхаіл (1456—1501), староста луцкі
- Раман, кн. астроскі
- Марыя (1458 — ?); м. — Андрэй Сангушка
- Канстантын Астроскі (1460—1530), гетман літоўскі; 1-я ж. — ад 1509 Тацяна (? — 1522), д. кн. Сямёна Аляксандравіча Гальшанскага; 2-я ж. Аляксандра, д. кн. Сямёна Міхайлавіча Слуцкага
- Юры Заслаўскі (? — 1500) — заснавальнік князёў Заслаўскіх; ж. — Ганна Заслаўская
- Іван (Ян; 1427—1465), кн. астроскі; ж. — Васіліса Глінская
- Даніла (? — п. 1420)
- Андрэй (? — п. 1436)
- Аляксандар (? — п. 1390), кн. чацьвярцінскі — заснавальнік князёў Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх
- Іван Красны (Базыль; 1392—1461), кн. астроскі
- Міхаіл (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле
- Зьміцер (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле
- Аляксандар
- Настасься; м. — кн. Іван Аляксандравіч Глінскі
- Хведар (? — 1441), кн. астроскі, староста луцкі
- Даніла (узг. 1341), кн. астроскі, удзельнік паўстаньня 1341 супраць караля Казімера III Вялікага
[рэдагаваць] Галерэя
- Іканаграфія роду Астроскіх
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Канстанцін Астрожскі // Вітаўт Чаропка. Уладары Вялікага Княства. — Менск: Полымя, 1996.
- ^ Астрожскія // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 53.
- ^ І. А. Юхо. В. Л. Насевіч. Астрожскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 223.
- ^ Валерый Пазднякоў. Астрожскія Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 262.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Астроскія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў