Астрыд Ліндгрэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Астрыд Ганна Эмілія Ліндгрэн
Astrid Anna Emilia Lindgren
Астрыд Ліндгрэн у 1924 годзе
Астрыд Ліндгрэн у 1924 годзе
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Астрыд Ганна Эмілія Эрыксан
Нарадзілася 14 лістапада 1907
Памерла 28 студзеня 2002
Пахаваная
Бацькі Samuel August Ericsson[d]
Hanna Ericsson[d]
Сужэнец Стурэ Ліндгрэн[d]
Дзеці Лярс Ліндгрэн[d] і Карын Нюман[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Гады творчасьці 1944—1981
Жанр дзіцячая літаратура
Мова швэдзкая мова[3] і дацкая
Дэбют Брыт-Маргарэт выказвае душу
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
https://www.astridlindgren.com

А́стрыд Лі́ндгрэн (па-швэдзку: Astrid Anna Emilia Lindgren; 14 лістапада 1907, Вімэрбю, Швэцыя — 28 студзеня 2002, Стакгольм) — швэдзкая дзіцячая пісьменьніца. Аўтар сусьветна вядомых твораў для дзяцей «Малы і Карлсан-з-даху» і «Піпі Доўгаяпанчоха» (абодва перакладзеныя на беларускую мову).

Нарадзілася ў сям’і заможнага швэдзкага фэрмэра. Яна была другім дзіцём у сям’і Самуэля Аўгуста Эрыксана і яго жонкі Ганны. Пасьля школы, у шаснаццацігадовым узросьце Астрыд пачала працаваць журналістам у мясцовай газэце «Wimmerby Tidningen». Але праз два гады яна, цяжарная, зьехала ў Стакгольм. Там Астрыд скончыла курсы сакратароў і ў 1925 годзе знайшла працу па гэтай спэцыяльнасьці. У сьнежні 1926 году ў яе нарадзіўся сын Лярс, але з-за нястачы грошай Астрыд вымушаная была аддаць сына прыёмным бацькам у Данію. У 1928 годзе яна атрымала працу сакратара ў Каралеўскім Аўтаклюбе, дзе пазнаёмілася са Стурэ Ліндгрэнам. Яны ажаніліся ў 1931 годзе, і пасьля гэтага Астрыд змагла забраць Лярса. У 1934 годзе нарадзілася дачка Карын.

Выбітны твор «Піпі Доўгаяпанчоха» зьявіўся ў 1945 годзе. Па словах Астрыд гэты твор зьявіўся дзякуючы выключна дачцы Карын. У 1941 годзе яна захварэла і кожны вечар Астрыд расказвала ёй перад сном розныя гісторыі. Аднойчы дзяўчынка заказала гісторыю аб Піпі Доўгайпанчосе (імя яна выдумала адразу ж). Пасьля гэтага Астрыд пачала складаць гэтую гісторыю. Пасьля першай часткі, якая вельмі спадабалася Карын, Астрыд Лінгрэн на працягу наступных гадоў расказвала новыя гісторыі аб рудай дзяўчынцы. У дзясяты дзень нараджэньня Карын атрымала створаную маці кніжку аб Піпі. Адзін экзэпляр рукапісу пісьменьніца даслала ў выдавецтва «Баньер». Але выдавецтву кніжка не спадабалася. Тым ня менш, у 1944 годзе Астрыд прыняла ўдзел у конкурсе на лепшую кніжку для дзяўчынак, абвешчаны выдавецтвам «Рабэн і Шогрэн» і атрымала другую прэмію за апавяданьне «Брыт-Маргарэт выказвае душу» і выдавецтва заключыла дамову на яе выданьне.

Пасьля гэтага да пісьменьніцы прыйшла вядомасьць. З выдавецтвам «Рабэн і Шогрэн» Астрыд працавала да 1970 году. За гэты час пісьменьніца напісала каля васьмідзесяці твораў. Яна стала аўтарам такіх вядомых твораў як «Малы і Карлсан-з-даху», «Піпі Доўгаяпанчоха», «Мія, мой Мія» і іншых.

Пісьменьніца атрымлівала як швэдзкія так і замежныя літаратурныя прэміі. У Стакгольме яна пражыла больш за 70 гадоў (у раёне Вазастан).

Пераклады твораў на беларускую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Браты Львінае Сэрца / Пер.д з анг. С.Лузгіной і Т.Лукшы. — Мн., 1997 (Школьная бібліятэка).
  • Лота / Перакл. з швед. С. Лузгіной і Т. Лукшы.
  • Усе нашы дзеці з Булербю / Пер. з шв. Л.Баршчэўскага. — Вільня, 2000.
  • Малы і Карлсан-з-даху / Пер. з шв. Ю.Жалезкі пад рэд. Л.Баршчэўскага. — Мн., 2007.
    • Малы і Карлсан, які жыве на даху: [казачная аповесць: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, 2019. — 166, [1] с.
    • Карлсан прылятае зноў: [казачная аповесць: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, 2019. — 190, [1] с.
    • Карлсан хітруе зноў: [казачная аповесць: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2019 (макет 2020). — 203, [4] с.
  • Піпі Доўгаяпанчоха / Пер. з шв. Дзьм. Плакса. — Мн., 2008.
    • Піпі Доўгая Панчоха: [аповесць: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2020. — 164, [3] с.
    • Піпі Доўгая Панчоха падымаецца на борт: [аповесць: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2020. — 157, [2] с.
    • Піпі Доўгая Панчоха ў Ціхім акіяне: [аповесць для сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2021. — 147, [4] с.
  • Роня, дачка разбойніка: аповесць: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Пазітыў-цэнтр, 2020. — 192, [1] с. — (Серыя «Добрая кніга»).
  • Ліс і Гном: [для чытання дарослымі дзецям] / Астрыд Ліндгрэн, Эва Эрыксан. — Мінск : Кандрусевіч Надзея, 2021. — 29 с.
  • Каляды ў Булербю: [апавяданне: для чытання дарослымі дзецям] / Астрыд Ліндгрэн, Ілон Вікланд. — Мінск : Кандрусевіч Надзея, 2021. — [29] с.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]