Асыміляцыя (лінгвістыка)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Камбінаторная фанэтычная асыміля́цыя ў лінгвістыцы — прыпадабненьне аднаго гуку іншаму. Асыміляцыя адбываецца паміж гукамі аднаго кшталту (паміж галоснымі альбо паміж зычнымі). Асыміляцыя можа быць поўнай (у гэтым выпадку асымілюемы гук поўнасьцю супадае з гукам, якому ён прыпадабняецца) і частковай (у гэтым выпадку асымілюемы гук зьмяняе толькі некаторыя ўласьцівасьці). Паводле кірунку асыміляцыя можа быць рэгрэсіўнай і прагрэсіўнай. Адрозьніваюць кантактную і дыстантную асыміляцыю. Асыміляцыя проціпастаўляецца дысыміляцыі. Крыніцай асыміляцыйных працэсаў як правіла зьяўляецца каартыкуляцыя.
| Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |