Асырыйцы
| Асырыйцы | |
| Саманазва | Атураі |
|---|---|
| Колькасьць | 4,2 млн. (1994) |
| Рэгіёны пражываньня | Ірак, Сырыя, Іран, Турцыя, Лібан |
| Мовы | Асырыйская |
| Блізкія этнасы | Арабы, габрэі |
Асырыйцы (на арамейскай мове — ܐܬܘܪ̈ܝܐ, саманазва — атураі, сураі, таксама сустакаюцца назвы айсоры, сурыяні, халдэі, сіра-халдэі, сырыйцы, па-армянску Ասորիներ, па-грузінску ასურელები) народ, які насяляе Блізкі Усход (у асноўным сёньняшні Ірак). Паходзяць ад насельнікаў Асырыйскай дзяржавы. У сваёй большасьці вызнаюць хрысціянства, што дазваляе іх адрозніць ад арабскага, турэцкага і курдзкага насельніцтва. Дакаладная колькасьць асырыйцаў невядомая. Агульная колькасьць вагаецца ад 350 000 чалавек да 4 000 000 чалавек. Асырыйцы расселеныя па розных крінах сьвету. Ёсьць грамады ў Іраку, Сырыі, Іране, Расеі, Грузіі, Армэніі, Ліване, ЗША, Францыі, Швэцыі, Турэччыне. У сваім асьсяроддзі карыстаюцца мовай той краіны, дзе жывуць асырыйцы. Асырыйская мова належыць да сэміцкіх моваў. Ёю карыстаюцца ў асноўным у царкоўных службах. Пісмовая мова была створаная ў 1840-х гадох на аснове гаворкі, якою карысталіся каля возера Урмія (паўночны-захад Ірана). Азбука на аснове сырыйскай азбукі эстрангела. Асырыйцы дзеляцца па рэлігійнай прыкмеце. Адны належаць да Сырыйскай (Якубавай) царквы, іншыя належаць да Асырыйскай царквы Ўсхода. Існуе вуніяцкая царква — Халдэйская (каталіцкая) царква з сядзібай у месьце Мосул. Ёсьць прыхільнікі праваслаўнай царквы. Пасьля прыходу да ўлады мусульман на абшарах Іраку хрысьціяне маглі спакойна спавядаць свае царкоўныя трэбы. У шастнаццатым стагоддзі Тамерланавы ваяры прынесьлі шмат ліха асырыйцам. Многіх забілі. Рэшта знайшла прытулак у гарах Курдыстана. Пытаньне аб стварэньні незалежнай Асырыйскай дзяржавы ўзьнікла ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя з-за аслабленьня Асманскай дзяржавы. Расея і Брытанія жадаючы знайсьці прычыну для умяшаньня ва ўнутранныя справы Асманскай дзяржавы пільна сачылі за ганеньнямі асырыйцаў. У час Першай сусьветнай вайны Асманская дзяржава перашкаджала любым спробам стварэньня асырыйскай, армянскай ці якой бы то ні было дзяржавы на сваіх землях. Расея стварыла вайсковыя аддзелы з асырыйцаў, што жылі ў Іране. Іх узначаліў Эля Ага Пэтрас. Гэтыя аддзелы распачалі вайну з мясцовым пэрскім і курдзкім насельніцтвам. У красавіку 1918 года расейскія войскі пакінулі Іран. Мясцовае насельніцтва пачало помсьціць асырыйцам за свае крыўды. Было забіта каля 3000 асырыйцаў. Яны пачалі ўцякаць на поўдзень на абшары занятыя Брытанскімі войскамі. Брытанцы пачалі выкарыстоўваць аддзела асырыйцаў (іх назва — «лівы»)для аховы розных устаноў і заводаў.Чуткі аб стварэньні Асырыйскай дзяржавы з часткі Ірацкіх земляў (са сталіцай у месьце Мосул) прывяло да сутычак паміж курдамі, арабамі з аднаго боку і асырыйцамі з другога. Асырыйцы пачалі ўцякаць у Сырыю, а потым у Заходнюю Эўропу і ЗША. У 1941 годзе аддзелы асырыйцаў прынялі чынны ўдзел у падаўленьні паўстаньня іракцаў супраць улады Брытаніі.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Асырыйцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў