Асьлік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Асьлік
Выток каля в. Саньнікі
Вусьце Друць
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 66 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,6 м³/с
Плошча басэйну 413 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Асьлік, Асьліўка, Восьлік — рака ў Круглянскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Друць (басэйн Дняпра). Даўжыня 66 км. Плошча водазабору 413 км². Выдатак вады ў вусьці 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Зьмест

[рэдагаваць] Асноўныя прытокі

[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Саньнікі Круглянскага раёну, упадае ў Друць каля вёскі Асавец Бялыніцкага раёну. Паўночная частка водазабору на Аршанска-Магілёўскай, паўднёвая — на Цэнтральнабярэзінскай раўнінах.

Даліна трапэцападобная, у вярхоўі невыразная, шырынёй 500—800 м. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 10—20 м, ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае. Берагі нізкія і забалочаныя[1].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах