Асіповічы
| Асіповічы | |||||
Будынак адміністрацыі раёну |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 18 стагодзьдзе | ||||
| Вобласьць: | Магілёўская | ||||
| Раён: | Асіповіцкі | ||||
| Насельніцтва: | 34 300 (2006) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+3 UTC+3 |
||||
| Тэлефонны код: | +375 2235 | ||||
| Паштовы індэкс: | 213759—213761, 213763—213765 | ||||
| Аўтамабільны код: | 6 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°18′ пн. ш. 28°39′ у. д. / 53.3° пн. ш. 28.65° у. д.Каардынаты: 53°18′ пн. ш. 28°39′ у. д. / 53.3° пн. ш. 28.65° у. д. | ||||
|
Асіповічы на мапе Беларусі
Асіповічы
|
|||||
Асіпо́вічы — горад у Магілёўскай вобласьці Беларусі, на рацэ Сіняя. Адміністрацыйны цэнтар Асіповіцкага раёну. Насельніцтва 34,3 тыс. чал. (2006).
Знаходзяцца за 136 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 3 км на поўдзень ад трасы Менск — Гомель. Буйны чыгуначны цэнтар — з Асіповічаў ідуць цягнікі на Менск, Гомель, Магілёў і Баранавічы, чыгунка падзяляе места на 2 часткі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- XVIII ст.: верагодны час узьнікненьня паселішча; вёска ў Наваградзкім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага.[1]
- 1777: паводле тарыфу Слуцкай парафіі, у Асіповічах было 16 дымоў.[1]
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі; валоданьне князя Д. Радзівіла, у заставе ў Ратынскага.
- 1872: за 2 км ад Асіповічаў заснавалі аднайменную станцыю Лібава-Роменскай чыгункі.
- 1890: станцыя Асіповічы займала на Лібава-Роменскай чыгунцы трэцяе месца па звароце грузаў пасьля Рудзенску і Бярэзані.
- 1896: пракладеная вузкакалейка Асіповічы — Дараганава.
- 1899: каля станцыі Асіповічы збудавалі лесапільны завод, праз 5 рокаў — яшчэ адзін, а таксама млын і некалькі жылых будынкаў.
- пач. ХХ ст.: у Асіповічах было каля 150 будынкаў, 246 двароў; працавалі школа для дзяцей чыгуначнікаў і царкоўна-прыходзкая школа, паштова-тэлеграфнае аддзяленьне; з прамысловых прадпрыемстваў — паравознае дэпо, шпалапрапітны і два лесапільныя заводы, два млыны, сукнаваляльня, смалакурны завод, воўнабітная майстэрня, піварозьліўны завод, таксама шэраг дробных кавальскіх, бандарных, каўбасных, гандлёвых і іншых установаў.
- 1922: цэнтар воласьці.
- 1924: мястэчка, цэнтар раёну Бабруйскай акругі.
- 1935: атрымалі статус места.
- 1938: у Магілёўскай вобласьці (у 1944—1954 гадох — у Бабруйскай вобласьці).
- 1962—1965: у Бабруйскім раёне.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1793 — 154 чал. (82 муж. і 71 жан.).[1]
- 1897 — 526 чал. у вёсцы Асіповічы, 200 чал. у селішчы Асіповічы, 100 чал. у станцыі Асіповічы.[2].
- 1904 — 1178 чал.
- 1913 — 1244 чал.
- 1974 — 23 тыс. чал.[3]
- 1991 — 34,6 тыс. чал.[4]
- 2006 — 34,3 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Асіповічах дзейнічаюць 4 сярэднія агульнаадукацыйныя школы, Асіповіцкая беларуская гімназія, Асіповіцкі прафэсійны ліцэй №8, 1 спэцшкола — інтэрнат, спартовая школа, школа мастацтваў.
[рэдагаваць] Спорт
У месьце працуюць стадыёны «Юнацтва», «Лякаматыў», фізкультурна-аздараўленчыя комплексы на АЗАА і Асіповіцкім заводзе «Камаш». Папулярнасьцю ў месьцічаў карыстаюцца клюбы «Юны дэсантнік», прыхільнікаў цяжкай атлетыкі «Мускул», аэробікі, валейболу, «Бадзёрасьць», мотавэласпорту, шахматна-шашачны «Дэбют».
У чэрвені 2003 прайшла рэгістрацыя дзяржаўнай ўстановы — фізкультурна-спартовага футбольнага клюбу «Асіповічы».
[рэдагаваць] Эканоміка
У Асіповічах працуюць прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, перапрацоўцы драўніны, харчовай прамысловасьці.
- РУП «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў»
- СП ААТ «Дах»
- ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат»
- РУП «Асіповіцкі завод камунальнага машынабудаваньня»
- ААТ «Асіповіцкі камбінат хлебапрадуктаў»
На рацэ Сьвіслач разьмяшчаецца Асіповіцкая ГЭС.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
У Асіповічах ёсьць 2 гасьцініцы. На Сьвіслачы, за 5 км ад места стварылі Асіповіцкае вадасховішча (1953), якое зрабілася галоўнай зонай адпачынку месьцічаў.
Працуюць гістарычна-краязнаўчы музэй і клюб дзіцячага і юнацкага турызму ды краязнаўства.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Могілкі габрэйскія.
- Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа (1826).
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Яўген Анішчанка. Асіповічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 257
- ^ Исторические хроники Осиповичского района на Могилевский областной исполнительный комитет
- ^ Осиповичи // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Осиповичи // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Асіповіцкага раёна. — Мн., 2002.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Асіповічы // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991. — 303 с.: фота. — ISBN 5-341-00240-7.
- Osipowicze (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 640
- Осиповичи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Асіповічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Асіповіцкі раён | |
|---|---|
| Горад |
Асіповічы
|
| Працоўныя пасёлкі | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Магілёўская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Амсьціслаўскі (Мсьціслаўскі) • Асіповіцкі • Бабруйскі • Быхаўскі • Бялыніцкі • Глускі • Горацкі • Дрыбінскі • Касьцюковіцкі • Кіраўскі • Клімавіцкі • Клічаўскі • Краснапольскі • Круглянскі • Крычаўскі • Магілёўскі • Прапойскі (Слаўгарадзкі) • Хоцімскі • Чавускі • Чэрыкаўскі • Шклоўскі
|
|
| Гарады / Месты |
Амсьціслаў (Мсьціслаў) • Асіповічы • Бабруйск¹ • Быхаў • Горкі • Кіраўск / Качэрычы • Касьцюковічы • Клімавічы • Клічаў • Крычаў • Магілёў • Прапойск (Слаўгарад) • Чавусы • Чэрыкаў • Шклоў
¹ абласное падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі |
Бялынічы • Глуск • Глуша • Дрыбін • Краснапольле • Круглае • Татарка • Хоцімск / Радзівілаў • Ялізава
|
|