Аталянта Бэргама
| Поўная назва | Atalanta Bergamasca Calcio |
|---|---|
| Заснаваны | 1907 |
| Горад | Бэргама, Італія |
| Стадыён | Атлеці Адзуры д’Італія Умяшчальнасьць: 24 642 |
| Галоўны трэнэр | Стэфана Калянтуона |
| Чэмпіянат | Сэрыя A |
| · 2011—2012 | 12 месца |
| Афіцыйны сайт | |
Аталянта (па-італьянску: Atalanta Bergamasca Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Бэргама, які месьціцца ў правінцыі Лямбардыя. Сваё прозьвішча «нэрадзуры» яны арымалі дзякуючы выступам у кашулях з сіне-чорнымі вэртыкальнымі палосамі, а таксама чорным трусам і чорным шкарпэткам.
Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Атлеці Адзуры д’Італія», які здольны зьмясьціць больш за 24 тысячы чалавек. У Італіі «Аталянту» часам называюць «каралева правінцыйных клюбаў» (італ. Regina delle provinciali) каб падкрэсьліць той факт, што клюб гістарычна зьяўляецца адным зь лепшых сярод камандаў, якія не базуюцца ў вялікіх гарадах краіны.
У сэзоне 2010—2011 гадоў клюб атрымаў заахвочваньне ў Сэрыю А. «Аталянта» дасягала паўфіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1988 годзе, калі яшчэ выступала ў другім па значнасьці дывізіёне Італіі. Гэта па-ранейшаму зьяўляецца лепшым паказчыкам выступу клюбаў не зь першага дывізіёну ў буйных турнірах УЭФА, то бок такі ж вынік мае й ангельскі «Кардыф Сіці».
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першым футбольным клюбам гораду Бэргама быў ФК «Бэргама», заснаваны ў 1903 годзе швайцарскімі імігрантамі й выступаў у зоне Лямбардыі чэмпіянату Італіі. 17 кастрычніка 1907 года група ў складзе Эуджэніё Ур’ё, Джуліё й Фэручча Амаці, Алясандра Фарліні й Джавані Рабэрці ўтварыла спартовае таварыства «Атлянта», якое атрымала сваю назву ў гонар гераіні старажытнагрэцкай міталёгіі. У 1913 годзе ў грамадзтве была ўтворана футбольная сэкцыя, а ў 1914 годзе «Атлянта» была прызнаная Італьянскай фэдэрацыяй футболу й пачала ўдзельнічаць у другой групе чэмпіянату Лямбардыі. У 1920 годзе каманда паднялася ў першую групу.
Раней, у лютым 1920 году спартовае таварыства «Аталянта» й спартова-фэхтавальнае таварыства «Бэргамаска», якія паглынулі ў 1913 годзе ФК «Бэргама», аб’ядналіся ў футбольны клюб «Аталянта». Быў прыняты кампрамісны чорна-сіні варыянт колераў клуба (колеры таварыства «Аталянта» былі чорна-белымі, а таварыства «Бэргамаска» — сіне-белымі). Першым трэнэрам стаў натуралізавы аргентынец Чэзарэ Лёвацьці.
У 1928 годзе спэцыяльна для клюба быў пабудаваны стадыён, названы ў гонар фашыста Марыё Бруманы, пазьней перайменаваны ў «Атлеці Адзуры д’Італія». У дэбютным сэзоне 1928—1929 гадоў у нацыянальным чэмпіянаце «Аталянта» стала толькі 14-й у сваёй падгрупе й на наступны год была разьмеркавана ў створаную Сэрыю B. У сэзоне 1932—1933 гадоў з-за праблемаў зь фінансаваньнем «Аталянта» ледзь не зьнялася з чэмпіянату. Толькі дзякуючы продажу ў «Амбразыяну-Інтэр» галкіпэра зборнай Карлё Чэрэзолі клюбу ўдалося дагуляць турнір.
Першы раз патрапіць у Сэрыю А атрымалася ў 1937 годзе, аднак паводле вынікаў гэтага году «Аталянта» вярнулася назад у Сэрыю B, але пры гэтым здолела зарабіць 120 тысяч лір на продажы ў «Рому» свайго лепшага паўабаронцы Джузэпэ Баномі. Пасьля клюб часьцяком зарабляў на продажы сваіх лідэраў у вядучыя каманды краіны. Вяртаньне ў эліту адбылося ў 1940 годзе. «Аталянта» трывала замацавалася ў Сэрыі А і набыла рэпутацыю «правінцыйнага жаху». У 1948 годзе бэргамаскі пад кіраўніцтвам Іва Фіярэнтыні занялі рэкордны для сябе пяты радок у чэмпіянаце. У 1952 годзе «Аталянта» адзначылася чарговым гучным продажам: швэдзкі форвард Гасэ Епсан быў прададзены ў «Напалі» за 105 млн лір, для чаго спатрэбіўся ўдзел мэра горада. У 1955 годзе матч «Аталянты» супраць «Трыестыны» быў паказаны па тэлебачаньні ўпершыню ў гісторыі бэргамскага клюба.
Праз тры гады каманда змагалася за выжываньне, але была прымусова адпраўлена ў Сэрыю B «за парушэньне спартовых прынцыпаў», у 1960 годзе бэргамаскі былі рэабілітаваныя, але да таго часу яны ўжо й так вярнуліся ў Сэрыю А. 2 чэрвеня 1963 года на поле мілянскага Сан-Сыра «Аталянта» заваявала першы трафэй у сваёй гісторыі, абыграўшы ў фінале Кубка Італіі «Тарына» зь лікам 3:1, дзякуючы хет-трыку будучага чэмпіёна Эўропы й віцэ-чэмпіёну сьвету Анджэлё Дамэнгіні. У наступным сэзоне адбыўся дэбют у Кубку ўладальнікаў кубкаў, дзе ў першым раўндзе ў дадатковы час гульцы бэргамскага клюба саступілі будучаму пераможцу — лісабонскаму «Спортынгу».
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Уладальнік Кубка Італіі:
- 1963
Склад [рэдагаваць]
Па стане на 31 студзеня 2013 году
|
|
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Аталянта Бэргама — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|||||