Атамізм
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Атамізм — натурфілязофская і фізычная тэорыя, паводле якой пачуцьцёва ўспрымальныя (матэрыяльныя) рэчы складаюцца з хімічна непадзельных часьцінак — атамаў. Узьнікла ў старажытнагрэцкай філязофіі. Далейшае разьвіцьцё атрымала ў філязофіі і навуцы Сярэднявечча і Новага часу.