Атыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Атыт (па-старажытнагрэцку: οὖς — вуха) — запаленьне вуха. Найчасьцей здараецца увосень, узімку і ўвесну. Зьяўляецца асноўнай прычынай тугавухасьці, што вядзе да страты працаздольнасьці. Ускладненьне выклікае мэнінгіт, абсцэс мозгу і сэпсіс, што ўяўляе сьмяротную пагрозу.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неўспрымальнасьці да хваробы спрыяе ўстойлівы расклад багатага на вітаміны харчаваньня і загартоўваньне (халодныя нажныя ванны, прахалодныя абціраньні, працяглае знаходжаньне на сьвежым паветры і разьмінаньне).

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробе спрыяе заражэньне рэспіраторным вірусам, адэнатанзілярная паталёгія, скрыўленьне перагародкі носа, гіпэртрафія насавых ракавінаў і вазаматорны рыніт.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба пачынаецца болем у вуху i агульным недамаганьнем (дрыжыкі і павышэньне тэмпэратуры). Зьяўляецца галаўны боль, пры націсканьні на смочкападобны адростак за вушной ракавінай адчуваецца боль, на 4—5 суткі бубенная балонка прарываецца — з вуха выцякае гной[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]