Атэнскі мэтрапалітэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Атэнскі мэтрапалітэн (па-грэцку: Μετρό Αθήνας) — адзін зь вядучых відаў грамадзкага транспарту сталіцы Грэцыі. Сыстэма складаецца з трох лініяў: 1-ай зялёнай лініі, якая эксплюатуецца кампаніяй Атэны-Пірэйская Электрычная Чыгунка (грэц. Ηλεκτρικοί Σιδηρόδρομοι Αθηνών - Πειραιώς), 2-ой чырвонай лініі й 3-яй блакітнай лініі, якія эксплюатуюцца кіруючай кампаніяй Мэтрапалітэн Атыкі (грэц. Αττικό Μετρό Εταιρία Λειτουργίας). Упершыню ўведзены ў эксплюатацыю ў 1869 годзе, усяго на шэсьць гадоў пазней лёнданскага, стаўшы другім у сьвеце мэтрапалітэнам.