Афрыканская чума сьвіней

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Афрыканская чума сьвіней
Цыяноз скуры вушэй — прыкмета АЧС
Цыяноз скуры вушэй — прыкмета АЧС
Сынонімы афрыканская ліхаманка, усходнеафрыканская чума, хвароба Мантгомэры
Спэцыяльнасьць вірусалёгія
Сымптомы цыяноз скуры, ліхаманка
Ускладненьні кровазьліцьцё ва ўнутраныя органы
Мэтад дыягностыкі аналіз крыві
Сьмяротнасьць большасьць
Афрыканская чума сьвіней у Вікісховішчы

Афрыка́нская чума́ сьвіне́й (лац. pestis africana suum) — высокакантагіёзная вірусная хвароба сьвіней, характэрная ліхаманкай, цыянозам скуры і вялікімі гемарагіямі ва ўнутраных органах. Адносіцца да сьпісу A згодна зь Міжнароднай клясыфікацыяй заразных хваробаў жывёл. Для чалавека афрыканская чума сьвіней небясьпекі не ўяўляе.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 2013 году 97% заражэньняў жывёлы афрыканскай ліхаманкай адбылося ў прыватных падворках[1]. У жніўні 2013 году сьвіньні на падсобных прыватных падворках падлягалі зьнішчэньню ва ўсіх населеных пунктах Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, а таксама ў асобных зонах Пружанскага і Івацэвіцкага раёнаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]