Афіцэр (шахматы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Выява:chess_zhor_26.png
Выява:chess_zver_26.png
Выява:chess_zver_26.png
Выява:chess_zhor_26.png
Чорны афіцэр можа зьдзейсьніць ход на любую клетку, пазначаную крыжыкам. Белы слон можа зрабіць ход на клетку, пазначаную кропкай, ці ўзяць чорнага латніка.

Афіцэр, ваявода, слон (Unicode: , ) — лёгкая шахматная фігура. Кожны з супернікаў пачынае гульню з двума афіцэрамі. Напачатку партыі афіцэры займаюць палі c1, f1 (белыя) і c8, f8 (чорныя афіцэры).

Зьмест

[рэдагаваць] Хады афіцэра

Афіцэр можа хадзіць на любую колькасьць палёў па дыяганалі пры ўмове, што на ягоным шляху няма іншых фігураў.

Кожны афіцэр можа рухацца альбо толькі па белых, альбо толькі па чорных палёх, таму аднаго з афіцэраў называюць белапольным, іншага - чарнапольным. Ці, мяркуючы па пачатковай расстаноўцы, афіцэры могуць быць названыя адпаведна каралеўскім і візыравым.

[рэдагаваць] Афіцэр у шахматнай партыі

Шахматныя фігуры
Выява:Chess kdt45.svg Кароль Выява:Chess klt45.svg
Выява:Chess qdt45.svg Візыр Выява:Chess qlt45.svg
Выява:Chess rdt45.svg Ладзьдзя Выява:Chess rlt45.svg
Выява:Chess bdt45.svg Афіцэр Выява:Chess blt45.svg
Выява:Chess ndt45.svg Вершнік Выява:Chess nlt45.svg
Выява:Chess pdt45.svg Латнік Выява:Chess plt45.svg

Паколькі афіцэру падуладная толькі палова палёў дошкі, ён слабейшы за ладзьдзю, якая можа хадзіць па ўсіх палях. Акрамя таго, на пустой дошцы пад ударам ладзьдзі заўжды знаходзіцца чатырнаццаць клетак, у той час як пад ударам афіцэра — ад сямі да трынаццаці. Да таго ж адным афіцэрам і каралём мат паставіць немагчыма.

Афіцэр прыблізна эквівалентны вершніку альбо тром латнікам. Перавага вершніка ў тым, што ён мога скакаць празь іншыя фігуры. Аднак афіцэр станае параўнальна мацнейшым у эндшпілі, калі атрымлівае больш вольнай прасторы для манэўраў.

[рэдагаваць] Этымалёгія

Адпаведная фігура па-арабску завецца аль-філь, з-за чаго ва Францыі пераўтварылася ў шута (па-француску: fou), у Ангельшчыне, з-за падабенства зь біскупскай мітрай - у біскупа (па-ангельску: bishop), а ў Нямеччыне перайменаваная ў бегуна (па-нямецку: Läufer)[1].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ http://korneslov.ru/publ/28-1-0-70(рас.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Афіцэр (шахматы)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады