Ахмэд Хасан аль-Бакр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ахмэд Хасан аль-Бакр (1 ліпеня 1914 — 4 кастрычніка 1982) — іракскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзяяч. Прэзыдэнт Ірака з 1968 да 1979 году.
Біяграфія [рэдагаваць]
Ахмэд Хасан аль-Бакр нарадзіўся 1 ліпеня 1914 года ў Тыкрыце.
У 1938 годзе ён паступіў у ваенную акадэмію. У 1941 годзе аль-Бакр прыняў актыўны ўдзел у антыбрытанскім паўстаньні Рашыда Алі аль-Гайлані. Пасля падаўленьня паўстаньня Ахмэд Хасан быў выключаны з узброеных сілаў, але ў 1957 годзе яму ўдалося аднавіцца. У наступным годзе ў Іраку адбылася рэвалюцыя.