Ахрыдзкае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ахрыдзкае возера

А́хрыдзкае во́зера — знаходзіцца на мяжы Македоніі і Альбаніі. Самае глыбокае і старажытнае возера на Балканах, захавала ўнікальную водную экасыстэму, якую прэзентуюць больш за 200 эндэмічных відаў сусьветнага значэньня. У 1980 годзе Ахрыд і Ахрыдзкае возера былі занесены ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Максымальная глыбіня возера — 288 м, сярэдняя глыбіня — 155 м. З возера выцякае рака Чорны Дрын.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Ахрыдзкае возерасховішча мультымэдыйных матэрыялаў