Ахтуба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ахтуба

Ахтуба — левы рукаў Волгі, які аддзяляецца ад яе вышэй Валгаграду (стары ўваход у Ахтубу перакрыты плацінай Валгаградзкай ГЭС, ніжэй па цячэньні прарыты канал даўжынёй 6,5 км). Даўжыня Ахтубы — 537 км. Сярэдні гадавы выдатак — 153 м³/сэк. На Ахтубе разьмешчаныя гарады Волскі (у пачатку рукава), Ленінск, Знаменск, Ахтубінск, Харабалі (у 5 км ад ракі). Паміж Волгай і Ахтубой разьмешчаная Волга-Ахтубінская пойма, якая зьяўляецца раёнам бахчаводзтва і агародніцтва. Да будаўніцтва каскаду ГЭС шырыня разводзьдзяў у межах гэтай абалоны дасягала 20—30 км.