Ашбэртан (рака)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рака | |
| Ашбэртан Ashburton River |
|
| Агульныя зьвесткі | |
| Вусьце | Індыйскі акіян |
| Вышыня вусьця | 571 м[1] |
| Краіны басэйну | Аўстралія |
| Даўжыня | 680 км |
| Плошча басэйну | 66 850 км² |
Ашбэртан — рака ў рэгіёне Пілбара ў Заходняй Аўстраліі. Упадае ў Індыйскі акіян за 45 км ад гораду Анслоў. Даўжыня ракі складае каля 680 км.
Сярэднегадовая колькасьць ападкаў у басэйне ракі вагаецца ад 200 мм у паўднёва-ўсходняй частцы да 350 мм у паўночнай частцы. Рака мае вялікую колькасьць прытокаў: невялікіх рачулак і раўчукоў.
Пойма ракі шырокая, плоская. Па берагах адзначана малая колькасьць расьліннасьці.
Сваю сучасную назву рака атрымала ў 1861 годзе і названа ў гонар Ўільяма Бінггэма Бэрынга (анг. William Bingham Baring), другога барона Ашбэртану, прэзыдэнта Каралеўскага геаграфічнага таварыства з 1860 па 1864 гады. У мінулым рака таксама насіла назву Кэрлі (анг. Curlew River).
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Bonzle Digital Atlas - Map of Ashburton River, WA Праверана 2008-11-23 г.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Паходжаньне назвы ракі (анг.)
- Басэйн ракі Ашбэртан (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра Аўстралію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |