Ашмянка
| Рака | |
| Ашмянка | |
| Рака Ашмянка | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | каля в. Мураваная Ашмянка |
| Вусьце | Вяльля |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Даўжыня | 105 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 13,4 м³/с |
| Плошча басэйну | 1490 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Ашмя́нка — рака ў Гарадзенскае вобласьці Беларусі, левы прыток Вяльлі (басэйн Нёману). Даўжыня 105 км. Плошча вадазбору 1490 км². Выдатак вады ў вусьці 13,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Зьмест |
[рэдагаваць] Асноўныя прытокі
[рэдагаваць] На рацэ
[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі
Пачынаецца каля вёскі Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёну, у вярхоўі цячэ цэнтральнай часткай Ашмянскага ўзвышша, у сярэдняй і нізкай плыні — Нарачанска-Вялейскай нізінай.
Даліна выразная, яе шырыня 1—1,5 км. Абалона роўная, перасечаная, шырынёй ад 200 да 300 м, у ёй некалькі азёраў — найбольшае зь іх возера Рыжае. Рэчышча ў межань да вусьця ракі Гаружанка мае шырыню 3—5 м, ніжэй 15—20 м; на працягу 6,3 км каналізаванае (ад вёскі Мураваная Ашмянка да вусьця ракі Забалаць). Берагі стромкія, абрывістыя, у нізкай плыні парасьлі хмызьняком.
Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Каля вёскі Харанжышкі сажалка (плошча 0,02 км²). У абалоне мэліярацыйныя каналы[1].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
[рэдагаваць] Літаратура
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.